Мамачка мая, баліць галава,
Эй, эй, баліць галава.
Дачушка мая, завяжы платок,
Эй, эй, завяжы платок.
Мамачка мая, платок караток,
Эй, эй, платок караток.
Дачушка мая, завяжы другі,
Эй, эй, завяжы другі.
Мамачка мая, другі дарагі,
Эй, эй, другі дарагі.
Мамачка мая, баліць жываток,
Эй, эй, баліць жываток.
Дачушка мая, на печ ускачы,
Эй, эй, на печ ускачы.
На печ ускачы, жывот прыпячы,
Эй, эй, жывот прыпячы.
Мамачка мая, на печы дзіця,
Эй, эй, на печы дзіця.
Дачушка мая, а й дзе ж ты ўзіла?
Эй, эй, а й дзе ж ты ўзіла?
Мамачка мая, у ягодкі пашла,
Эй, эй, у ягодкі пашла.
У ягодкі пашла, дзіцятка нашла,
Эй, эй, дзіцятка нашла.
Дачушка мая, нашто ты брала?
Эй, эй, нашто ты брала?
Мамачка мая, яно крычала,
Эй, эй, яно крычала.
Яно крычала, мне жалка стала,
Эй, эй, мне жалка стала.
[Мне жалка стала, я яго ўзіла,
Эй, эй, я яго ўзіла].
Мамачка мая, а йдзі па бабу,
Эй, эй, а йдзі па бабу.
Дачушка мая, чым бабе плаціць,
Эй, эй, чым бабе плаціць?
Мамачка мая, намётку 'ддадзім,
Эй, эй, намётку 'ддадзім.
Мамачка мая, а йдзі па папа,
Эй, эй, а йдзі па папа.
А йдзі па папа, дзіця пераксціць,
Эй, эй, дзіця пераксціць.
Дачушка мая, чым папу плаціць?
Эй, эй, чым папу плаціць?
Мамачка мая, кароўку 'ддадзім,
Эй, эй, кароўку ‘ддадзім.
Дачушка мая, чым дзіця карміць?
Эй, эй, чым дзіця карміць?
Мамачка мая, я сама дойна,
Эй, эй, я сама дойна.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.