::
Жыў сабе чалавек Ахміёну / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Жыў сабе чалавек Ахміёну
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
16:04
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Жыў сабе чалавек Ахміёну (2 р)
А была ў яго жана свет-Аўгіння (2 р)
А ні было ў іх дзяцей сваіх (2 р)
Як пашоў Ахміён да цэркаўкі (2 р)
Як стаў Ахміён богу маліцца,
Як стаў Ахміён бога прасіці.
Ні паспеў Ахміён да дома дайці (2 р)
Ужо ж яго свет-Аўгіння забярэмініла (2 р)
Як пашоў Ахміён да цэркаўкі (2 р)
Як стаў Ахміён Богу маліцца,
Як стаў Ахміён Бога прасіці.
Ні паспеў Ахміён да дому дайці,
Ужо ж яго свет-Аўгіння сына радзіла.
Павязём дзіцяці да цэркаўкі (2 р)
А ўзялі кума святога Юр“я (2 р)
А ўзялі куму Божаю маці (2 р)
Як сталі папы чытаць і пісаці,
Як сталі папы думаць і гадаці.
Якое дзіцяці імя даці (2 р)
А дадзім жа мы імя святы Мікола (2 р)
Божая маці неўзлюбіла,
А йна ад прыстола адступіла.
Як сталі папы чытаць і пісаці,
Як сталі папы думаць і гадаці.
Якое дзіцяці імя даці (2 р)
А дадзім жа мы імя святы Юр'я (2 р)
Божая маці неўзлюбіла,
А йна ад прыстола адступіла.
Як сталі папы чытаць і пісаці,
Як сталі папы думаць і гадаці.
Якое дзіцяці імя даці (2 р)
А дадзім жа мы імя святы Ляксейка (2 р)
Божая маці узлюбіла,
А йна к прыстолу прыступіла.
Павязлі дзіцяці ой дадому (2 р)
На табе, свет-Аўгіння, сына Ляксея (2 р)
Як рос жа Ляксею ні па гадочках,
А рос жа Ляксею а па дзянёчках.
Ай рос жа Ляксей ні па часочках,
А рос жа Ляксей па мінутах.
Задумаў Ахміён сына жаніці (2 р)
Аляксей к таму ні прыступая,
Ён сваю маць-Аўгінню ўпрашая.
А яны яго ні паслухалі,
А ўзялі Ляксея ажанілі.
А ўзялі жану Кацярыну (2 р)
Павялі Ляксея ў кладавую спаць (2 р)
Аляксей к таму ні прыступая,
Ён сваю жану Кацярыну ўпрашая.
Ай, жана мая, Кацярына (2 р)
А й снімі з мяне белая плацця,
А надзень на мяне чорныя рызы.
А пайду я ў мошчу богу маліцца,
Ай пайду я ў мошчу бога прасіці.
Як пашоў Ляксей к сіняму мору (2 р)
Ажно стаіць слуп маляваны,
Ажно сядзіць птах паспішаны.
Садзіся, Ляксею, ты на мяне,
Піравязу цябе сіняя мора.
А й Ляксею сеў – птах паляцеў,
Піравёз Ляксея сіняя мора.
Як пашоў жа Ляксею ў мошчу маліцца (2 р)
Як маліцца Ляксею трыццаць тры гады (2 р)
Ужо ж яму мошчыя надаелі (2 р)
А пашоў Ляксею к сіняму мору (2 р)
Ажно стаіць слуп маляваны,
Ажно сядзіць птах паспішаны.
Садзіся, Ляксею, ты на мяне,
Піравязу цябе сіняе мора.
Ой, Ляксею сеў – птах паляцеў,
Перавёз Ляксея сіняе мора.
Як пайшоў Ляксею й дадому,
Як пайшоў Ляксею, ой, дадому.
А й стаў Аляксею ў Бога нішчым,
А й стаў Аляксею ў Бога нішчым.
А яго бацька Ахміён нішчых не любіў,
А яго бацька Ахміён нішчых не любіў.
А яны Ляксея не спазналі,
А яны Ляксея не спазналі.
А й сабакамі заскувалі,
А й сабакамі заскувалі.
Прыказаў Ахміён слугам сваім,
Прыказаў Ахміёну слугам сваім.
Атвядзіця ж вы яго ў сараю,
Атвядзіця яго ў сараю.
Толькі сараю зачынілі,
А й самі званы зазванілі.
А й самі кнігі зачыталі,
А й самі кнігі зачыталі.
А прышлі слугі, расказалі,
А прышлі слугі, расказалі.
Загадаў Ахміён слугам сваім,
Загадаў Ахміён слугам сваім.
А й слугі мае, вы верныя,
А ідзіця ж вы на стаенку.
А й вазміця ж вы лушчых коней,
А й аб“ецця вы ўсю Расію.
Ці не явілася дзе прыява,
Ці не явіўся дзе яўны образ.
А й слугі селі, аб“ехалі,
Нідзе прыявы не відалі.
Яўнага образа не відалі.
Як пайшоў Ахміёну у сараю,
Як пайшоў Ахміёну у сараю.
Толькі сараю адчынілі,
Толькі сараю адчынілі.
А й самі званы зазванілі,
А й самі званы зазванілі.
А самі кнігі зачыталі,
А й самі кнігі зачыталі.
Ляжыць Ляксею увабраны,
Ляжыць Ляксею увабраны.
Як ўскочыў жа ацец Ахміёну,
Як ўскочыў жа ацец Ахміёну.
Не ўхапіўся жа ён за Ляксея,
А ўхапіўся жа ён за грабавую.
Ай, сынку-сынку, мой Ляксейка,
А чаму ж ты мне не сазнаўся.
А чаму ж ты мне не сазнаўся,
А што ты ў святыя ўдаўся.
Як ускочыла маці Аўгіння,
Не ўхапілася за Ляксея,
А ўхапілася за грабавую,
А ўхапілася за грабавую.
Ай, сынку, сынку, мой Ляксейка,
Ай, чаму ж ты мне ні сазнаўся,
А што ты ў святыя ўдаўся.
Як ускочыла жана Кацярына,
Як ускочыла жана Кацярына.
Не ўхапілася на грабавую,
А ўхапілася за Ляксея.
А Ляксей тады пасунаўся,
З ім лігла радам жана Кацярына.
Як рассердзіўся ацец Ахміену,
Як рассердзіўся ацец Ахміену.
А як выкачу капу золата,
А як высаплю за вароты.
А ўсе бацькава золата возьмюць,
Ніхто за Ляксеем ў провады не пойдзя.
Аляксей к таму атвячая:
А хто бацькава золата возьмя,
А хто прамы, будзе храмы,
А хто бача, будзе сляпы.
А хто за Ляксеем у провады пойдзя,
А хто храмы, будзя прамы,
А хто сляпы, будзе бачыць.
Ніхто бацькава золата ні ўзяў,
А ўсе за Ляксеем у провады пашлі.


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 05:08:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.