Ой жылі людзі німаверныя (2 р)
Ой ня верылі Госпаду Богу (2 р)
Толькі верылі паганаму смоку (2 р)
Аддавалі смоку штодзень аброку (2 р)
Штодзень аброку – у дзень па чалавеку (2 р)
Прышла чарада да самаго цара (2 р)
А хоць сам ідзі хоць царэўну вядзі (2 р)
Я й сам не пайду і царэўну ня шлю (2 р)
Ёсь у мяне паненачка ёсь у мяне служаначка (2 р)
Уставай панна рана-раненька
Ай умывайся бела-бяленька
Надзівай панна семяротна плацця (2 р)
А ўстала панна рана-раненька.
Ай ўмылася бела-бяленька
Надзела панна семяротна плацця
Ой пашла панна на крут беражок (2 р)
На крут беражок на жоўты пясок
А ўжо ж плыве цмок з рота поламя (2 р)
З роту полымя з наздзёр дым валя (2 р)
Як стала панна Богу маліцца
Як стала панна Бога прасіці
Спусціў Бог з неба святога Юр'я (2 р)
Святога Юр'я а й на сівым кані (2 р)
Усадзіў Юр'я смоку кап'ё у горла (2 р)
Юр'я кап'ём – конь капытом (2 р)
Павязлі смока да самаго цара (2 р)
А ўжо сам цар вакно ‘ткрывая (2 р)
Вакно ‘ткрывая, ў Юр'я пытая (2 р)
Што ж табе, Юр'я, а за гэта даці (2 р)
Адпішу табе палавіна царства (2 р)
Палавіна царства і царэўну сваю (2 р)
Ай ні нада мне палавіна царства
Палавіна царства і царэўна твая
А пастаў ты мне а саборнаю цэркву
А й пастаў ты мне а саборнаю цэркву
Пастаў ты мяне па правым баку (2 р)
Пастаў лі мяне і паненку маю (2 р)
Будуць людзі ў цэркву іці (2 р)
Будуць людзі Богу маліцца (2 р)
Богу маліцца, Юр'ю кланіцца (2 р)
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.