::
А ні кукуй, а зязюлячка, рана / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ні кукуй, а зязюлячка, рана
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
3:05
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

А ні кукуй, а зязюлячка, рана
Ой, а ні кукуй, а зязюлячка, рана
А ні кажы, а што ночачка мала
Ой, а ні кажы, а што ночачка мала
Я сягоння ўсю ночку ні спала
Ой, я сягоння ўсю ночку ні спала
Свайго мілага із карчомачкі ждала
Ой, свайго мілага із карчомачкі ждала
А як прышоў а мой міленькі позна
Ой, а як прышоў а мой міленькі позна
Параскідаў усе падушачкі розна
Ой, параскідаў усе падушачкі розна
На каго ж ты, а мой мілы, сярдуіш
Ой на каго ж ты, а мой мілы, сярдуіш
Што ты мае ўсе падушачкі бузуіш
Ой, што ж ты мае ўсе падушачкі бузуіш
Было ня сеч а зялёнага дуба
Ой, было ня сеч а зялёнага дуба
Было не браць, калі я табе нялюба
Ой, было не браць, калі я табе нялюба
Было ня сеч а зялёнага гаю
Ой, было ня сеч а зялёнага гаю
Было не браць із далёкага краю
Ой, было не браць із далёкага краю


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.09.2024 03:18:47

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.