Горкая рэдзька ў гародзе (2 р)
Сярдзіт Іванька ў дарозе (2 р)
Прывізаў коніка к бярозе (2 р)
Адсек бярозкі тры розкі (2 р)
Сцібануў коніка пад ножкі (2 р)
А бяжы, мой кося, шырока
А бяжы ж, мой кося, шырока
Шчэ ж мая Ганначка далёка (2 р)
А бяжы, мой косю, вузінька (2 р)
Ужо ж мая Ганначка блізінька (2 р)
А бяжы, мой косю, туп-туп-туп (2 р)
Ужо ж мая Ганначка тут-тут-тут (2 р)
А бяжы ж, мой кося, ступою (2 р)
Ужо ж мая Ганначка са мною (2 р)
А бяжы, мой кося, на парог
А бяжы ж, мой кося, на парог
Ужо ж мая Ганначка кладзе пірог (2 р)
А бяжы ж, мой косю, на прыклець (2 р)
Ужо ж мая Ганначка пашла ў клець (2 р)
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.