Наварыў вірабей піва (2 р)
А надзелаў ён дзіва (2 р)
А зазваў усіх пташак (2 р)
Адные савы ні зваў (2 р)
А сава ніўпірліва (2 р)
Прыляцела сама ў піва (2 р)
Села йна на прыпічку,
Села йна на прыпечку.
Як зайграла ў скрыпачку (2 р)
А сарокі ў скокі (2 р)
А вароны ў ладоні (2 р)
Як пашоў вірабей ў скакі [танцы] (2 р)
Паламаў ногі-пальцы (2 р)
Наварыў брацец піва (2 р)
А зазваў усю радню (2 р)
І багатаю сястру (2 р)
А беднаю ні пазваў (2 р)
А бедная неўпірліва (2 р)
Йна прышла сама ў піва (2 р)
Стала йна у парозі (2 р)
Як пень пры дарозі (2 р)
У яго пір ні вясёлы (2 р)
І гарэлка ня горка (2 р)
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.