Асвяціў месіц і зямлю й ваду
Люлі-люлі, і зямлю й ваду.
І зямлю, й ваду й мяне маладу
Люлі-люлі, й мяне маладу
Я ж маладзенька я й каўры ткала
Люлі-люлі, я каўры ткала
Дзіўныя ўзоры пірабірала
Люлі-люлі, пірабірала
Дзіўныя ўзоры па прасесьцюхнах
Люлі-люлі, па прасесьцюхнах
Ясныя сокалы па паножыках
Люлі-люлі, па паножыках
Адкуль наехаў а свёкар на двор
Люлі-люлі, а свёкар на двор
А свёкар на двор із свякровычкай
Люлі-люлі, із свякровычкай
А за ім дзевір із заловычкай
Люлі-люлі, із заловычкай
Я ж маладзенька салякнулася
Люлі-люлі, салякнулася
Пада мной зімля скалатнулася
Люлі-люлі, скалатнулася
Дзіўныя ўзоры памішаліся
Люлі-люлі, памішаліся
Ясныя сокалы разляцеліся
Люлі-люлі, разляцеліся
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.