Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Вашай увазе традыцыйныя песні, запісаныя ў ліпені 2018 года ў Смаргонскім раёне падчас летняй экспедыцыі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”.

30 трэкаў з тэкставымі расшыфроўкамі, а таксама пазнакамі ад каго, калі і кім зроблены запіс. Тут ёсць песні розных жанраў: ад “даўнейшых” жніўных і вясельных да калгасных прыпевак і гратэскна-трагічных “жорсткіх рамансаў". Праслухаўшы гэту складанку можна зразумець, што з сябе ўяўляе спеўная традыцыя рэгіёна ў нашыя дні. Што амаль знікла, а што апынулася найбольш жывучым.

Смаргонская экспедыцыя СЭТ у ліпені 2018 года не была багатай на спевы. Часам запісаць атрымлівалася толькі фрагмент песні: напеў, куплет, узор распеву. Асаблівая каштоўнасць і радасць для збіральніка – нешматлікія мужчынскія галасы, іх адметныя тэмбры і інтанацыі. Калісьці мужчыны тут спявалі шмат. Сёння запісаць мужчынскі спеў – хутчэй рэдкасць.

Мы наўмысна пакідалі кавалкі дыялогаў, тлумачэнні і заўвагі выканаўцаў падчас (пасля ці перад) спяваннем. Такім чынам песня абрастае кантэкстам. А ўсё разам: напеў, сюжэт, мова, эмоцыі і ўспаміны выканаўцы – стварае вобраз свету, якім была пасляваенная вёска ў паўночна-заходняй частцы Беларусі.

Рэшткі гэтага свету можна ўбачыць і пачуць прама цяпер!

Прыемнага праслухоўвання!

Складанку падрыхтавала Марыя Варахоб.

Над складанкай працавалі: Марыя Варахоб, Алесь Варахоб, Ірына Паўловіч, Аляксей Крукоўскі, Ганна Сілівончык

Трэкліст

  1. в. Рудзішкі - У нядзелю рана слонінька грала (вяселле)
  2. в. Лылойцы - Ой, ты ель мая й зялёная (бяседная)
  3. в. Валэйкавічы - Люлька мая, залатая, я цябе курыла(пад гармонік)
  4. в. Сіўкі - Ой, пара дамоў, пара(жніўная)
  5. в. Лешчаняты - Ой, каліна-маліна рана расцвіла (вясельная)
  6. в. Шутавічы - Ой, там пры дарозе бяроза стаяла (рэкруцкая)
  7. в. Загор'е - Да хто, да хто цёмнай ночачкі ні даспаў? (вясельная, сірочая)
  8. в. Шутавічы - Пазвалі мяне ды ў хрысцінушкі (хрэсьбіны)
  9. в. Лылойцы - Прыпеўкі
  10. в. Сіўкі - Кукуй зязюля да Яна (летняя)
  11. в. Малінавая - І туды гара, і сюды гара (бяседная)
  12. в. Вішнева - Велічальныя
  13. в. Рудзішкі - Ажаніўся стары дзед (жартаўлівая)
  14. в. Лылойцы - Каціўся зайчык па сенажаці(жартаўлівая)
  15. в. Сенцяняты - Ах, вы госцейкі мае, вы прашонінькія (вясельная)
  16. в. Сіўкі - У нас сягонне вайна была (жніво)
  17. в. Рудзішкі - Вясельныя
  18. в. Арляняты - Ціхі вачар, ах, ціхі, спакойны (жорсткі раманс)
  19. в. Сенцяняты - Павей ветрык быстрый з высокага гаю (бяседная)
  20. в. Рудзішкі - На крутой дарозя бяроза стаяла (рэкруцкая)
  21. в. Каты - Рада, рада пірапёлка, да што лета даждала (жніўная)
  22. в. Гавуці - Ой, прыляцела раба зязюля з-пад дубу(вясельная)
  23. в. Сенцяняты - Вясельныя
  24. в. Валэйкавічы - Чэраз бор зялёнінькі (бяседная)
  25. в. Арляняты - Ліцят піралётныя птіцы (жартаўлівая)
  26. в. Валэйкавічы - Ой Татунцю, Татунцю (жартаўлівая)
  27. в. Целякі - Як я ў мамкі была, я й работніца была (бяседная, жартаўлівая)
  28. в. Арляняты - У зялёным лузя сухі дуб расцвіўся (бяседная)
  29. в. Крыўск - Ня стой, Божа, пад акном (вясельная, сірочая)
  30. в. Міхневічы - А ў нядзельку ранюсенько (велічальная, гаспадару)

Звязаныя лакацыі

  1. Як я ў мамкі была, я й работніца была / песня, тэкст,аўдыё — в. Целякі, Смаргонскі раён
  2. Чэраз бор зялёнінькі / песня, тэкст,аўдыё — в. Валэйкавічы, Смаргонскі раён
  3. Ціхі вачар, ах, ціхі, спакойны / песня, тэкст,аўдыё — в. Арляняты, Смаргонскі раён
  4. У нядзелю рана слонінька грала / песня, тэкст,аўдыё — в. Рудзішкі, Смаргонскі раён
  5. У нас сягонне вайна была / песня, тэкст,аўдыё — в. Сіўкі, Смаргонскі раён
  6. У зялёным лузя сухі дуб расцвіўся / песня, тэкст,аўдыё — в. Арляняты, Смаргонскі раён
  7. Рада, рада пірапёлка, да што лета даждала / песня, тэкст,аўдыё — в. Каты, Смаргонскі раён
  8. Прыпеўкі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Лылойці, Смаргонскі раён
  9. Пазвалі мяне ды ў хрысцінушкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
  10. Павей ветрык быстрый з высокага гаю / песня, тэкст,аўдыё — в. Сенцяняты, Смаргонскі раён
  11. Ой, ты ель мая й зялёная / песня, тэкст,аўдыё — аг. Лылойці, Смаргонскі раён
  12. Ой, там пры дарозе бяроза стаяла / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
  13. Ой, прыляцела раба зязюля з-пад дубу / песня, тэкст,аўдыё — в. Гавуці, Смаргонскі раён
  14. Ой, пара дамоў, пара / песня, тэкст,аўдыё — в. Сіўкі, Смаргонскі раён
  15. Ой, каліна-маліна рана расцвіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Лешчаняты, Смаргонскі раён
  16. Ой, Татунцю, Татунцю / песня, тэкст,аўдыё — в. Валэйкавічы, Смаргонскі раён
  17. Ня стой, Божа, пад акном / песня, тэкст,аўдыё — в. Крыўск, Смаргонскі раён
  18. На крутой дарозя бяроза стаяла / песня, тэкст,аўдыё — в. Рудзішкі, Смаргонскі раён
  19. Ліцят піралётныя пціцы / песня, тэкст,аўдыё — в. Арляняты, Смаргонскі раён
  20. Люлька мая, залатая, я цябе курыла / песня, тэкст,аўдыё — в. Валэйкавічы, Смаргонскі раён
  21. Кукуй зязюля да Яна / песня, тэкст,аўдыё — в. Сіўкі, Смаргонскі раён
  22. Каціўся зайчык па сенажаці / песня, тэкст,аўдыё — аг. Лылойці, Смаргонскі раён
  23. Да хто, да хто цёмнай ночачкі ні даспаў? / песня, тэкст,аўдыё — в. Загор’е, Смаргонскі раён
  24. Вясельныя / песня, тэкст,аўдыё — в. Сенцяняты, Смаргонскі раён
  25. Вясельныя / песня, тэкст,аўдыё — в. Рудзішкі, Смаргонскі раён
  26. Велічальныя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Вішнева, Смаргонскі раён
  27. Ах, вы госцейкі мае, вы прашонінькія / песня, тэкст,аўдыё — в. Сенцяняты, Смаргонскі раён
  28. Ажаніўся стары дзед / песня, тэкст,аўдыё — в. Рудзішкі, Смаргонскі раён
  29. А ў нядзельку ранюсенько / песня, тэкст,аўдыё — в. Міхневічы, Смаргонскі раён
  30. І туды гара, і сюды гара / песня, тэкст,аўдыё — в. Малінавая, Смаргонскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.12.2024 07:20:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.