::
Ой, каліна-маліна рана расцвіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Лешчаняты, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, каліна-маліна рана расцвіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, каліна-маліна рана расцвіла,
У тую пару мамачка мяне радзіла,
Ні дадаўшы розаму замуж аддала.
Казала мне мамачка сем гадоў ні быць,
Праз мае вароцейкі сцежак ні рабіць.
Пабыла я гадок, пабыла другі,
На трэці гадочак зажурылася,
Да мамачкі ў госцейкі захацелася.
Абярнуся я рабой зязюляй,
Паляту ў садок стану кукаваць.
А ці ўчуіць татачка поля аручы?
А ці ўчуіць сястрыца руту палючы?
А ці ўчуіць мамачка ў печы палючы?
Да ні ўчуў татачка поля аручы,
Да ня ўчула сястрыца руту палючы.
А ўчула мамачка ў печы палючы.
Мае сыночкі, мае сакалкі,
Ідзіце ж, паглядзіце, рабой зязюлі.
Калі раба зязюля - у бор ганіця,
Калі наша сястрыца - у хату вядзіця.
Я праз лугі ляцела - вадзіцу піла,
Я ў сваей мамачкі ў госцейках была.
Я праз поля ляцела - поля курэла,
Я ў сваей мамачкі госцейкі мела.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.11.2024 21:56:31

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.