::
Як я ў мамкі была, я й работніца была / песня, тэкст,аўдыё — в. Целякі, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як я ў мамкі была, я й работніца была
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як я ў мамкі была, *
Як я ў мамкі была, я й работніца была.
А як замуж зайшла,
А як замуж зайшла - прыгультаілася.
Па вадзіцу пашла,
Па вадзіцу пашла - прызабавілася.
А свёкяр на печы,
А свёкяр на печы ашалеў крычачы.
А свякроўка на палу,
А свякроўка на палу, памагаючы яму.
Дзевяр’ё, як звяр’ё,
Дзевяр’ё, як звяр’ё па застоллю сядзяць.
А залвіцы, як лісіцы,
А залвіцы, як лісіцы ў качарэжкі стучаць.
А мой муж малады,
А мой муж малады надуваіцца.
Мяне біць, маладу,
Мяне біць, маладу, сабіраіцца.
А ня бі ж мяне ўдзень,
А ня бі ж мяне ўдзень, ні смяшы ж ты людзей.
А бі мяне з паўначы,
А бі мяне з паўначы, каб я магла ўцячы.
Уцякала праз парог,
Уцякала праз парог - павалілася.
Бадай гэтая замужжа,
Бадай гэтая замужжа правалілася.

* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 06:06:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.