::
Прыпеўкі / песня, тэкст,аўдыё — аг. Лылойці, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Прыпеўкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Мы частушачкі паём,
Нікагда ні ўстаём,
Пелі бабкі і прабабкі,
А цяпер і мы спаём.

Запявай ты, мая Зоська,
Мне ні запяваіцца,
Звалілася ўчора з печы -
Рот ні закрываіцца.

Ах, саперніца мая,
Рыжая кабыла,
Завязу цябе ў Смургонь,
Здам цябе на мыла.

Ах, саперніца мая,
Жаба, ты, балотная,
У цябе сто жаніхоў,
Ходзіш усё галодная.

На гарэ стаіць бяроза,
Тонкая ды гнутая,
Па тваіх вачах я віджу,
Што ты далбанутая.

Кінула я Жэньку,
Пірайшла да Шуркі,
Паглядзела, пажыла -
Роўныя прыдуркі.

Шыла міламу штаны,
А яны ні сходзяцца.
Палавіну салаўся
Адразаць прыходзіцца.

Гаварат я баявая,
Ешчо буду баявей,
За міня чэтыры дзеда
Выхадзілі на дуэль.

Я па дошчачке іду,
Дошчачка ўгінаіцца,
Я біззубага люблю,
Біззубы ні кусаіцца.

Пайду плясаць
Я па дошчачке,
На мне мяса німа,
Адны костачкі.

Гаварат што я старуха,
Нічево падобнага!
Цехасмотар прахадзіла,
Я на ўсё прыгодная!

Музыкант у нас чудак,
Завёў мяне на чэрдак,
Растрапаў як курыцу,
Выкінуў на вуліцу.

Музыкант, музыкант,
Харашо іграіце.
Пачаму вы, музыкант,
С намі ні гуляіце?

А ў музыкі … вялікі,
Выйдуць боты й чаравікі,
А ў другога ні такі,
Выйдуць толька башмакі.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.12.2024 16:07:06

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.