::
Ажаніўся стары дзед / песня, тэкст,аўдыё — в. Рудзішкі, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ажаніўся стары дзед
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ажаніўся стары дзед, узяў жонку 20 лет,
Ай-яй-яй-яй-яй-яй *
Тут пара лажыцца спаць, а старога ні відаць.
Стары кратайца на печы, хоча пагрэць свае (спіну) плечы.
Пагрэй, стары, сваю спіну, а я выйду на хвіліну.
Толька дзверы адчыніла - тут ужо стаіць Даніла.
Цалаваліся на ганку, а стары праспаў да ранку.
Нашто дзеду маладзіца, яму й так на печы спіцца.

* Кожны радок і рэфрэн “Ай-яй-яй-яй-яй-яй” паўтараюцца 2 разы
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 20:04:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.