::
Ой, пара дамоў, пара / песня, тэкст,аўдыё — в. Сіўкі, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, пара дамоў, пара
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, пара дамоў, пара,
Мне дамоў ня хочыцца. (2 р.)
Бо дома ні мамачка, (2 р.)
Ні скажа дзіцятачка.
Ні скажа, што я жала,
А скажа, што ляжала.
Ні скажа ўмарылася,
А скажа лянілася

Ужо й вечар вечарэя,
Мой тата вячэрая, (2 р.)
Кліча мяне маладзеньку. (2 р.)
Да сябе на вячэрку.
Вячэрай, мой татачка,
Я ўжо вячэрала. (2 р.)
Ела хлеб я сухома, (2 р.)
Слёзкамі праганяла. (2 р.)
Долечку праклінала.
Багдай, доля ўтапілася,
Я ж бы там памылася.
Багдай, доля і згарэла,
Я ж бы ручкі пагрэла.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.11.2024 17:18:55

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.