::
Каціўся зайчык па сенажаці / песня, тэкст,аўдыё — аг. Лылойці, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Каціўся зайчык па сенажаці
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Каціўся зайчык па сенажаці,
Маніўся мілый мяне ўзяці. *
Узяці, узяці, не ўмею жаці,
Пайду на ніўку, буду ляжаці.
Ляжы ты, міла, каб ты не ўстала,
Мне маладому свет завязала.
Мая матуля - перабарніца,
Выбрала зяця неработніка.
Араць не ўмеіць, касіць ні смеіць,
А хто ж мне, млодай, ніўку засеіць?
Засею ніўку хоць канаплямі,
Забараную хоць вераб’ямі.
Засею ніўку хоць пшаніцою,
Забараную хоць курыцою.
Пшаніца ссохла, курыца здохла,
А канапелька ўсё зеляненька.

* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 16:00:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.