::
У зялёным лузя сухі дуб расцвіўся / песня, тэкст,аўдыё — в. Арляняты, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
У зялёным лузя сухі дуб расцвіўся
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
У зялёным лузя сухі дуб расцвіўся,
Любіў сын матулю пакуль ні жаніўся. *
А як ажаніўся, узяў сабе жонку
Стаў ён забывацца пра родну старонку.
Ішоў ён дарогай, маці жыта жала
Сказаў ён ей “здраствуй”, яна ні адказала.
- Ой, маці, ты, маці, чаму гордай стала?
Сказаў табе “здраствуй”, а ты ні адказала.
- А мой ты, сыночак, я ні гордай стала,
А я за слязіма цябе ні пазнала.
- Кідай, мая маці, так цяжка рабіці,
Паедзім да мяне ў мяне будзіш жыці.
Прыехала к сыну, яго німа дома,
Гордая нявестка прамолвіла слова:
- Дзеці ў нас вялікі, німа што рабіці,
Паезджай да дочкі, у яе будзіш жыці.
Прыехала к дочке, стала в угалочку,
- Мая ты, дачушка, памый мне сарочку.
- Ні буду я мыці, німа гдзе сушыці,
Каўры дарагія, ні будзіш хадзіці.
- Ой, дзеці, вы, дзеці, я ж вас гадавала,
А як пастарэла нялюбаю стала.

* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.