::
Ой, Татунцю, Татунцю / песня, тэкст,аўдыё — в. Валэйкавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, Татунцю, Татунцю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, Татунцю, Татунцю,
Ня куры ты тытунцю,
І гарэлачкі ня пі,
Сваю жоначку ня бі.

Мая жонка - не п’яніца,
Нідзе з ножак не зваліцца,
Закруціцца ў галаве,
Ляжа спаці ў раве.

Як праспіцца, як …..?
Нема чэпца, ні каптурка,
Накрыецца рукавой,
І дадому скачом.

Ой, вы, хлопцы, ой, вы, дзеўкі,
Не бачылі маей жонкі?
Мая жонка знакаміта,
Весялая, зухавіта.

І без зуба, і без вока,
І да тога касавока,
Моцна лаецца, бурчыць,
І нікому не змаўчыць.

Ой, Татунцю, Татунцю,
Ня куры ты тытунцю,
І гарэлачкі ня пі,
Сваю жоначку любі.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.