::
На крутой дарозя бяроза стаяла / песня, тэкст,аўдыё — в. Рудзішкі, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
На крутой дарозя бяроза стаяла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На крутой дарозя бяроза стаяла,
Маці свайго сына ў войска выпраўляла.
Ідзі, сын, у войска, толька ні жаніся,
За гадок, за другі дамой вараціся.
Адзін год праходзя, другі наступая,
Маці свайго сына з войска састрячая.
Здраствуй, мая маці, ці рада ты мною
Ці рада, матуля, маею жаною?
Рада я табою, рада я табою,
Толька я ні рада тваею жаною.
Як свайму дзіцяці дала піці, есці,
Чужому дзіцяці ні сказала сесці.
Як свайму дзіцяці - белаю пасцельку,
Чужому дзіцяці - сырую зямельку.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 20:58:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.