::
Ой, ты ель мая й зялёная / песня, тэкст,аўдыё — аг. Лылойці, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, ты ель мая й зялёная
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, ты ель мая й зялёная,
Старана ж мая й вясёлая.
Не магу ж я прызабыціся,
Ночы спячы, а ўдзень ходзячы.
Ночы спячы, а ўдзень ходзячы,
Усё й с зязюлямі гаворачы.
А зязюля - дробна пташачка,
Чаго ж рана так запеваеш?
Чаго ж рана так запеваеш,
Мяне млоду ўсё й разжаляваіш?
А я, млода, разжалёная,
Ад матулі адлучоная.
Ад матулі адлучоная,
Да свякроўкі прылучоная.
Ад матулі адлучоная,
Да свякроўкі прыдзялёная.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 15:13:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.