::
Ой, там пры дарозе бяроза стаяла / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, там пры дарозе бяроза стаяла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, там пры дарозе бяроза стаяла,
Маці свайго сына ў войска выпраўляла.
Ідзі, сын, у войска, толька ні журыся,
Чэраз годзік-другі дамой вараціся.
Вот прайшоў ужо годзік, другі наступая,
Маці свайго сына з войска дажыдая.
Здраствуй, здраствуй, маці, ці рада ты мною,
Ці рада ты мною, маею жаной маладой?
Чаму ж я ні рада, ты - мая дзяціна,
Чужая нявестка - чужая чужбіна.
Сынку піраняла, дала піць і есці,
А чужой нявесця на парозе сесці.
Сынку паставіла зялёнага віна,
А чужой нявесця белыю атруту.
А сын віно ня піў, пад столік ён выліў
Горкаю атруту і з жаною выпіў.
Ні сумела маці сына піраняці,
Так сумей жа, маці, сына пахаваці.
Сынка пахавала ў вішнёвым садочку,
Чужую нявестку ў лазовым кусточку.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 23:37:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.