::
Люлька мая, залатая, я цябе курыла / песня, тэкст,аўдыё — в. Валэйкавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Люлька мая, залатая, я цябе курыла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Люлька мая, залатая, я цябе курыла,
Палажыла на паліцу, скінула, пабіла. *
Ой, Божа ж, мой Божа, а што ж мне рабіці?
Трэба ехаць да Кіёва люлечку купіці.
За люлячку - капеячку, за цыбуся - грошы,
Куры, куры, мой міленькі, бо ты ёсць харошы.
Куры, куры, мой міленькі, да не накурайся,
На чужыя-харошыя ды й ні заглядайся.
Бо чужыя жонкі, як асіны горкі,
А я маладзенька, як мёд саладзенька.
Люлька мая, залатая, я цябе курыла,
Палажыла на паліцу, скінула, пабіла.

* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.