Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Перад вамі запісы, зробленыя падчас экспедыцыі "Студэнцкага этнаграфічнага таварыства" у Докшыцкі раён у жніўні 2012 года.

Удзельнікі экспедыцыі даследавалі большую частку Докшыцкага раёна, а таксама памежныя вёскі Вілейскага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.

У складанку трапілі далёка не ўсе запісаныя песні. Прадстаўленае падалося найбольш паказальным і цікавым. Хацелася пазнаёміць слухача з прыгажосцю мясцовай спеўнай манеры, характэрнымі для рэгіёну ўзорамі абрадавых спеваў, хараством галасоў канкрэтных спявачак.

Большасць нашых спявачак нарадзіліся ў 1920-1930-х гадах 20 стагоддзя і ўсё жыццё пражылі на адным месцы. Нягледзячы на паважаны ўзрост, гэтыя жанчыны спяваюць па-майстэрску і з задавальненнем. Слухаючы іх сёння можна з упэўненасцю казаць, што перад намі апошняе пакаленне спявачак, для якія тутэйшая манера спеву і рэпертуар з'яўляюцца натуральнай часткай жыцця.

Запісы не проста выдатныя ўзоры рэгіянальнага спеву. Гэта своеасаблівыя дакументы, якія распавядаюць ўважліваму слухачу пра складаныя гістарычныя працэсы, што адбываліся на гэтых землях у 20 стагоддзі: падзел Беларусі на Заходняю і Ўсходняю, войны, асаблівасці суіснавання моў, рэлігій і культур.

Адным з натхняльнікаў і рухавікоў экспедыцыі быў Аляксей Лужынскі (Якуб Волат). Падчас выправы ён з асаблівай радасцю даследаваў свой родны Вілейскі раён. Дзякуючы Якубу мы маем шчасце слухаць многіх выдатных спявачак. Асабліва хочацца адзначыць спевы Ўладзіславы Сільвестраўны Савіцкай з вёскі Стахі.

1 сакавіка 2015 года Якуб заўчасна пайшоў з жыцця. Гэтую складанку мы прысвячаем памяці нашага дарагога сябра і паплечніка.

Запісы рабіліся ў палявых умовах. Просім прабачэння за гукавыя недасканаласці.

Матэрыялы экспедыцыі захоўваюцца ў архіве "Студэнцкага этнаграфічнага таварыства".

Выданне падрыхтавала Марыя Варахоб.

За дапамогу вялікі дзякуй Вользе Дзядовік.

Прыемнага праслухоўвання!

Трэкліст

  1. в. Залазоўе - Прыехаў ружовы цвэт, Божа, Божа (вясельная)
  2. в. Стахі - Ой, запіўся малойчык, загуляўся (на запусты)
  3. в. Дзедзіна - Пятрова ночка невялічачка (пятроўская)
  4. в. Валодзькі - А на моры, на сінінькім (валачобная, дзяўчыне)
  5. в. Жасцінае - За гарою, за даліною, каліна (купальская)
  6. в. Горна - Усе людзі бары аруць, а я чыста поля (хрэсьбінская)
  7. в. Чачукі - Я добрая жнейка (жніўная)
  8. в. Старыя Габы - Ой, рана-рана, румяна (купальская)
  9. в. Станіслаўцы - Чэраз бор дарожачка (жніўная)
  10. в. Вардамічы - Na podole biеly kamen (балада)
  11. в. Валодзькі - Карыся, Мінічка, карыся (вясельная)
  12. в. Чачукі - У цёмным леся мядзьведзь рыкаіць (восеньская)
  13. в. Горна - Цярэшка-Цярэжачка, ціраз бор дарожачка (прыпеўкі)
  14. в. Жасцінае - Як паехаў сын Даніла ды на рускаю вайну (хрэсьбінская)
  15. в. Валодзькі - Пасадзіла арэшаньку ў гародзе (бяседная)
  16. в. Дзедзіна - А сваціцы-галубіцы, просім вас (вясельная)
  17. в. Стахі - Ой, ні кукуй зязюлечка рана (сенакосная)
  18. в. Задор'е - А ў лузе, лузе, ляжыць маладзец (купальская)
  19. в. Старына - Вясёла бяседачка дзе муж с жаной п'ець (бяседная)
  20. в. Валодзькі - Сынок у мамкі ночку начаваў (балада)
  21. в. Ізбішча - Жала б я да і вечара (жніўная)
  22. в. Слабада - Ай, то-то, а ў полі-полі яліначка (купальская)
  23. в. Стахі - Чаму, зімачка маразлівая так рана наступаеш (восеньская)
  24. в. Таргуны - А ці ёсць у домя пане-гаспадару (валачобная)
  25. в. Сценка - Ішла Купала па плоця (купальская)
  26. в. Салонае - З неба звёздачка ўпала ў калодзісь, у ваду (карагод)
  27. в. Жасцінае - Ішла Купалка сялом-сялом (купальская)
  28. в. Пугачова - Ды павей, павей, буян вецер, з даліны (сіроцкая)
  29. в. Дзедзіна - Пайду я Цярэшку жаніць (прыпеўкі)
  30. в. Старына - Там у полі буен вецер веіць (хрэсьбінская)
  31. в. Старыя Габы - Белая бярозачка, чаму ні зялёная (жніўная)
  32. в. Тарганы - Кукавала зязюлька рана ў луг летучы (веснавая)
  33. в. Тумілавічы - Што у небі стучыць-гручыць (валачобная)

Звязаныя лакацыі

  1. Як паехаў сын Даніла ды на рускаю вайну / песня, тэкст,аўдыё — в. Жасцінае, Лагойскі раён
  2. Я добрая жнейка / песня, тэкст,аўдыё — в. Чачукі, Докшыцкі раён
  3. Што у небі стучыць-гручыць / песня, тэкст,аўдыё — в. Тумілавічы, Докшыцкі раён
  4. Чэраз бор дарожачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Станіслаўцы, Докшыцкі раён
  5. Чаму, зімачка маразлівая так рана наступаеш / песня, тэкст,аўдыё — в. Стахі, Вілейскі раён
  6. Цярэшка-Цярэжачка, ціраз бор дарожачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Горна, Лагойскі раён
  7. Усе людзі бары аруць, а я чыста поля / песня, тэкст,аўдыё — в. Горна, Лагойскі раён
  8. У цёмным леся мядзьведзь рыкаіць / песня, тэкст,аўдыё — в. Чачукі, Докшыцкі раён
  9. Там у полі буен вецер веіць / песня, тэкст,аўдыё — в. Старына, Докшыцкі раён
  10. Сынок у мамкі ночку начаваў / песня, тэкст,аўдыё — в. Валодзькі, Докшыцкі раён
  11. Пятрова ночка невялічачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Дзедзіна, Докшыцкі раён
  12. Прыехаў ружовы цвэт, Божа, Божа / песня, тэкст,аўдыё — в. Залазоўе, Вілейскі раён
  13. Пасадзіла арэшаньку ў гародзе / песня, тэкст,аўдыё — в. Валодзькі, Докшыцкі раён
  14. Пайду я Цярэшку жаніць / песня, тэкст,аўдыё — в. Дзедзіна, Докшыцкі раён
  15. Ой, рана-рана, румяна / песня, тэкст,аўдыё — аг. Старыя Габы, Мядзельскі раён
  16. Ой, ні кукуй зязюлечка рана / песня, тэкст,аўдыё — в. Стахі, Вілейскі раён
  17. Ой, запіўся малойчык, загуляўся / песня, тэкст,аўдыё — в. Стахі, Вілейскі раён
  18. Кукавала зязюлька рана ў луг летучы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Таргуны, Докшыцкі раён
  19. Карыся, Мінічка, карыся / песня, тэкст,аўдыё — в. Валодзькі, Докшыцкі раён
  20. За гарою, за даліною, каліна / песня, тэкст,аўдыё — в. Жасцінае, Лагойскі раён
  21. З неба звёздачка ўпала ў калодзісь, у ваду / песня, тэкст,аўдыё — п. Красны Курган, Буда-Кашалёўскі раён
  22. Жала б я да і вечара / песня, тэкст,аўдыё — в. Ізбішча, Лагойскі раён
  23. Ды павей, павей, буян вецер, з даліны / песня, тэкст,аўдыё — в. Пугачова, Докшыцкі раён
  24. Вясёла бяседачка дзе муж с жаной п'ець / песня, тэкст,аўдыё — в. Старына, Докшыцкі раён
  25. Белая бярозачка, чаму ні зялёная / песня, тэкст,аўдыё — аг. Старыя Габы, Мядзельскі раён
  26. Ай, то-то, а ў полі-полі яліначка / песня, тэкст,аўдыё — в. Слабада, Докшыцкі раён
  27. А ў лузе, лузе, ляжыць маладзец / песня, тэкст,аўдыё — Задор’е, Лагойскі раён
  28. А ці ёсць у домя пане-гаспадару / песня, тэкст,аўдыё — аг. Таргуны, Докшыцкі раён
  29. А сваціцы-галубіцы, просім вас / песня, тэкст,аўдыё — в. Дзедзіна, Докшыцкі раён
  30. А на моры, на сінінькім / песня, тэкст,аўдыё — в. Валодзькі, Докшыцкі раён
  31. Ішла Купалка сялом-сялом / песня, тэкст,аўдыё — в. Жасцінае, Лагойскі раён
  32. Ішла Купала па плоця / песня, тэкст,аўдыё — в. Сценка, Докшыцкі раён
  33. Na podole biеly kamen / песня, тэкст,аўдыё — в. Вардамічы, Вілейскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.12.2024 05:28:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.