::
Што у небі стучыць-гручыць / песня, тэкст,аўдыё — в. Тумілавічы, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Што у небі стучыць-гручыць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Што у небі стучыць-гручыць -
Зеліна ёлка, зеліна *
Сам Бог з неба спускаіцца,
У гаспадарочка пытаіцца
- Якую ж табе долічку даці?
Ці грашавую, ці збажавую?
Ці дзяцінаю, ці скацінаю?
- Дай жа божа усякаю,
Збажавую спажываць буду
Грашавую пакупаць буду
Скацінаю паізджаць буду
Дзіцінаю пасылаць буду.
- Досыць марыць, нада дарыць!
Нашыі дары нібальшыя:
Сорак яік на тарэлку
І чырвоніц на гарэлку,
Кілбасою абкруціці.
* паўтараецца пасля кожнага радка

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.12.2024 16:15:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.