::
Як паехаў сын Даніла ды на рускаю вайну / песня, тэкст,аўдыё — в. Жасцінае, Лагойскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як паехаў сын Даніла ды на рускаю вайну
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як паехаў сын Даніла ды на рускаю вайну *
Ды пакінуў сын Даніла Кацярыну жану.
Яго мамка старенькая усю ноч ні спала,
А да сына, да Данілы усё (й) лісточкі пісала.
(Ой) прызджай (жа), сын Даніла, дый да дому да сваіго.
А жана твая Кацярына усю волю паніла:
Коні твае вараныя пазаезджывала,
Шубы твае дарагія пазаношывала,
Мяды твае салодкія павыточывала.
Як прыехаў сын Даніла дый да дому да сваіго.
І як узяў сын Даніла дый вастренькай меч,
Ох і зсек ён Кацярыне дый галовачку з плеч.
(А) як па(й)шоў сын Даніла усё й багацця аглядаць:
Коні яго вараныя пазастояівалісь,
Шубы яго дарагія пазалежывалісь,
Мяды яго салодкія пазаплеснявалісь.
А як прышоў сын Даніла ды да мамкі да сваёй:
-А вот табе, мая мамка, тры грахі на табе:
А першы грэх, мае мамка, - мае дзеці сіроты,
А другі грэх, мая мамка, - я й малады удавец, А троцці грэх, мая мамка, - Кацярына не жывець.
* другая частка кожнага радка паўтараецца двойчы
* * песня спяваецца у ""перахлест""
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.12.2024 20:32:07

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.