::
Пасадзіла арэшаньку ў гародзе / песня, тэкст,аўдыё — в. Валодзькі, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Пасадзіла арэшаньку ў гародзе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
[Пасадзіла] арэшаньку у гародзе,
Жыла я у татачкі на выгодзе. (2 р.)
Расці, расці, арэшанька, вышай плоту.
Аддай мяне татачка за блазноту. (2 р.)
А чужыя жоначкі пʼюць-гуляюць,
А мяне блазнотачка не пускаіць. (2 р.)
Пайду я да татачкі, папрашуся,
Калі прыміць татачка - я вярнуся. (2 р.)
А татачка родненькі ні прымаець,
Нялюбай дачушачкай называіць. (2 р.)
Пайду я да мамачкі, папрашуся,
Калі прыміць мамачка - я вярнуся. (2 р.)
А мамачка родная ні прымаць,
Мяне да блазнотачкі адпраїляць. (2 р.)
Пайду я да рочачкі, пакланюся,
Мяне прыміць рочачка - утаплюся. (2 р.)
Я да быстрай рочачкі падхадзіла
Мне ясная сойнейка засвяціла. (2 р.)
Я думала сойнейка засвяціла -
Ка мне родна мамачка падскачыла, (3 р.)
За белыя ручачкі ухапіла. (2 р.)
- Лепей ж бы ты дзевіцай састарэла,
Каб па табе, душачка, ні балела. (2 р.)
- Лепей б я маленькаю пахавала,
Ня чымся за пʼяніцу аддавала. (2 р.)
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.07.2024 07:25:38

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.