::
А на моры, на сінінькім / песня, тэкст,аўдыё — в. Валодзькі, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А на моры, на сінінькім
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Валачобная дзяўчыне

Поўны тэкст
А на моры, на сінінькім
Явор, зялёны дубор. *
Там Манічка бель бяліла,
Бель бяліла - бела мыла,
Злоты персцень ураніла.
Пашла ж йіна дарогаю,
Напаткала трох малойцаў:
- Вы, малойчы-рыбалоўцы,
Вы злавіце злоты персцень.
А я вам жа адгаджуся, Адгаджуся, адплачуся.
Аднаму ж я - суседачкай,
А другому - швагерачкай,
А троццему - сама млода,
Сама млода як ягода.
Я к суседу агню пайду,
А к швагрочку на параду,
А з міленькім сама сяду.
А Манічка ня будзь гордай,
Ня будзь горда - будзь пакорна.
Татку з мамкай пакланіся,
Валачобнік адплаціся.
Выйдзі, выйдзі на ганачак,
Вынісь, вынісь падарачак:
Капу яек нялічына.
А мы самі піралічым,
І Манечку падвялічым.
Як ня хочаш адплаціцца,
Хадзі з намі валачыцца.
Дожджык ідзець, вятрок веіць,
А нам хадзіць ножкі млеюць.
* прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2024 04:41:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.