::
А ў лузе, лузе, ляжыць маладзец / песня, тэкст,аўдыё — Задор’е, Лагойскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў лузе, лузе, ляжыць маладзец
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

А й лузе, лузе, ляжыць маладзец.
Ніхто па ім ні паплача,
Ні паплача, ні пабядуя.
Прыляцелі тры ластачкі:
Адна села на галоўку,
А другая села на сэрданька,
Треццяя села на ножанькі.
Што на галоўку - сястрыца яго,
Што на серцы - мамачка яго,
Што на ножкі - мілая яго.
Сястрыца плача - аж рокі цякуць,
Мамачка плача - аж Дунаі цякуць,
Мілая плача - аж расы німа.
* прыпеў паўтараецца перад і пасля кожнага радка
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.12.2024 17:17:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.