::
Усе людзі бары аруць, а я чыста поля / песня, тэкст,аўдыё — в. Горна, Лагойскі раён
Загаловак / інцыпіт
Усе людзі бары аруць, а я чыста поля
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Усе людзі бары аруць,
А я чыста поля. *
Усе людзі жыта сеюць,
А я сваё гора.
Людзі сеюць з севалачак,
А я з прыпалочка
Як узышло у людзей жыта
Густымі кустамі,
Як зацвіло маё гора
Рознамі цвітамі.
Розны цвяты, розны кветкі -
Адзін васілёчык.
- Няроўная у нас долячка,
Родны мой браточык,
Табе ж дала мамка долю,
Долю грашавую,
А мне ж дала мая мамка
Долю слізавую.
Табе дала долечку
Віно ды мёд піці,
А мне ж мая долячка -
Горкі слёзы ліці.
* кожны другі радок паутараецца двойчы
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.12.2024 09:27:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.