::
Сынок у мамкі ночку начаваў / песня, тэкст,аўдыё — в. Валодзькі, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Сынок у мамкі ночку начаваў
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Сынок у мамкі ночку начаваў *
Ночку начавау, дзівны сон відаў
Мамулька устала, сон разгадала:
У тваім домя вяліка біда.
Ехаў я полям - поля не дрыжыць,
Ехау я лесам - лес мой не шуміць.
Уехаў у сад - сад мой не цвіціць,
Уехау у двор - конік мой зарзау.
Конік мой зарзаў - мне прайду сказаў.
Ухаджу у сені - цяслы цяслуюць,
Цяслы цяслуюць - труну гатуюць.
Ухаджу у хату - ложа заслана.
Ложа(к) заслана - жана прыбрана.
У галоуцы у яе свечачкі гараць, А ў ножках у яе дзетачкі стаяць.
Свечачкі гараць папыхаючы,
Дзетачкі плачуць несціхаючы.
Падхаджу к печы - калыска вісіць.
Калыска вісіць - малютка ляжыць.
Лю-лі, дзетачка, мне жонка будзіць,
Табе, дзіцятка, мамкі ня будзіць.
* кожны радок паўтараецца двойчы

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 07:25:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.