::
Пайду я Цярэшку жаніць / песня, тэкст,аўдыё — в. Дзедзіна, Докшыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Пайду я Цярэшку жаніць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Пайду я Цярэшку жаніць,
А за мной Давыдзька бяжыць.
- Давыдзька-Давыдзіла, Даўна цябе відзіла.
Кіну я даёначку
Давыду ў галёначку.
Ні бяжы, дзядзулька, бягом,
Мы з табой па-малу прайдзём,
Пройдзем-палюбуімся, Станем-пацалуімся.
Мой дзедзька малодзенькі,
Як мядок салодзенькі,
Беленькі, румяненькі -
Дзядулька удаленькі.
- Чаго ты за мною ходзіш?
Нашто ты боцікі топчыш?
Боцікі шауровыя,
Падвязкі шалковыя.
- Чаго ты туляісся?
Ці са мной не знаісшся?
Ці цябе маці вучыла
Ад мяне уцікаці?
Дзевачкі, сястрыцы мае,
Тапчыця вы сцежачкі мне.
Каб было добрынька хадзіць,
Каб скарэй дзядульку злавіць.
Паіла я коніка ў вядро,
Відзіла я рыбачку на дне.
Смачкая рыбачка-акунь.
Ой скажы, дзядулька, адкуль?
Ой, здайся, дзядулька, здайся,
На другіх ні заглідайся.
Другія ня лепшыя,
Горшыя, пушчэйшыя.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.07.2024 12:29:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.