::
Цярэшка-Цярэжачка, ціраз бор дарожачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Горна, Лагойскі раён
Загаловак / інцыпіт
Цярэшка-Цярэжачка, ціраз бор дарожачка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Цярэшка-Цярэжачка,
Ціраз бор дарожачка,
Бітая, таптаная -
Я ў мілкі укаханая.
Цярэшка валочыцца,
Жаніцца ня хочыцца.
Цярэшцы біда стала,
З кім яго жана спала?
А ў полі пад ліпаю
3 маладым Піліпаю.
(А) у полі пад ёлкаю
З маладою Колькаю.
На печы ў кутку, у кутку
Сямёра штаноў вытку,
Восьмаю кашулічку -
Я свайму дзядулічку
Дзевачкі, вяліка хата,
Далі дзеда мне салдата.
Ні магу па хатцы хадзіць,
Ні магу дзядульку злавіць.
Дзевачкі-пралесачкі,
Ня йдзіця у арэшачкі,
Там жа вы заблудзіця,
У Цярэшцы ня будзіця.
Як пайду я кароўку даіць,
А за мной Давыдка бяжыць.
Як пушчу даёначку
Давыду у галёначку.
Мой жа ты Давыдзіла,
Я ж цябе ня увідзіла.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.08.2024 13:25:26

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.