Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Дажынкі ў песенна-абрадавых традыцыях беларусаў [Электронны рэсурс] / склад. В. Прыбылова. -- Электрон. дан. (153:10 гуч.). -- Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2026. -- 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (55 с.).-- (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі; вып. 16).

Аўдыякалекцыя «Дажынкі ў песенна-абрадавых традыцыях беларусаў» - шаснаццаты выпуск серыйнага выдання «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі». Серыя заснавана на матэрыялах Фонаархіва этнамузыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і прэзентуе вынікі экспедыцыйна-палявых даследаванняў этнамузыколагаў БДАМ 1960-2020-х гадоў.

The collection “Dazhynki in the Song-Ritual Traditions of Belarusians’ is the 16” issue of the serial edition “Audio Atlas of Traditional Musical Culture of Belarus”. Series is based on materials of the Ethnomusicological Phonoarchive of Belarusian State Academy of Music and demonstrates the results of expeditionary field researches of ethnomusicologists from BSAM in 1960-2020s.

СТВАРАЛЬНІКІ:

Аўтар-складальнік (муз. частка, артыкул на бел. мове і анатацыя на рус. мове, каментарыі, транскрыпцыі напеваў і песенных тэкстаў, камп'ютарны набор нотных транскрыпцый, алічбоўка фанаграм, стварэнне і графічнае выкананне карты, апрацоўка фотаздымкаў, макетаванне, вёрстка): Васіліна Прыбылова
Анатацыя на англ. мове: Таццяна Канстанцінава
Рэстаўрацыя і мастэрынг гуказапісаў: Ганна Канстанцінава
Рэдактары тэкстаў: Міхаіл Казіміраў, Святлана Шчукіна
Дызайн вокладкі: Аляксандр Прыбылоў, Настасся Даніловіч
Кіраўнік праекта, галоўны рэдактар: Таццяна Бярковіч


Аўдыякалекцыя «Дажынкі ў песенна-абрадавых традыцыях беларусаў» — шаснаццаты выпуск серыі «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі». Ён належыць да «жанравай» лініі выдання і прэзентуе песенную традыцыю аднаго з рытуалаў каляндарна-земляробчага цыкла. Завяршэнне жніва святочным, эмацыянальна прыўзнятым абрадам дажынак уласціва не толькі беларусам, але і іншым славянскім народам. У аснове ўрачыстага, багатага на рытуальныя дзеі і песні свята ляжаць старажытныя сакральныя ўяўленні. Тут салярны культ, які здзяйсняецца праз сімволіку крыжа і кола, культ хлеба і вады, такія паэтычыя вобразы-сімвалы, як «вянок», «спарыш», «раю / раёк», «барада».

Калекцыя накіравана на паказ неаднароднасці беларускага дажыначнага песеннага комплексу, раскрыццё буйных функцыянальных груп, якія дыферэнцыруюцца па спосабе ўваходжання песень у абрад, па форме суадносін абрадавых напеваў з рытуальнымі дзеямі, маюць свае тыпалагічныя адметнасці і «геаграфічныя» прыцягненні.

Два кампакт-дыскі калекцыі рэпрэзентуюць дажыначныя абрадавыя ўзоры, якія захоўваюцца ў фондах КТМК БДАМ. Яны былі назапашаны ў 1973-2023 гг. падчас палявога даследавання этнамузычнай культуры Беларусі ў разнапланавых экспедыцыях: у межах фальклорнай практыкі студэнтаў БДАМ пад кіраўніцтвам Т. Якіменка, Л. Касцюкавец, І. Назінай, Т. Бярковіч, Л. Баранкевіч, М. Казловіча, Т. Канстанцінавай, В. Прыбыловай, К. Крывашэйцавай, Н. Даніловіч; ва ўласных экспедыцыйных абследаваннях Г. Кутыровай, Т. Заблоцкай, В. Вахула (Прыбыловай), Т. Канстанцінавай, І. Сіневіч, С. Мыцько, З. Санько, У. Солтана, Л. Якубоўскай, Т. Дробышавай. Дапаўняюць калекцыю матэрыялы з фондаў АІМЭФ (запісы В. Ялатава, З. Мажэйка, К. Кабашнікава, Г. Барташэвіч, Л. Барабанавай, А. Агіевіча), што дазволіла паказаць дажыначныя песенныя практыкі асобных тэрыторый Гомельскай вобласці. У цэлым геаграфія аўдыязапісаў ахоплівае 49 адміністрацыйных раёнаў Беларусі. (Істотным зачынам калекцыі стаў гукавы раздзел дыпломнай работы Т. Заблоцкай «Дажыначная песня Беларускага Паазер'я», выкананай у класе Т. Якіменка ў 2001 г. Гэты раздзел уяўляе сабой кампакт-дыск паўночнабеларускіх дажыначных узораў (34 адзінкі), складзены з улікам тыпалагічнай і рэгіянальнай спецыфікі дажыначных песенных практык Беларускага Паазер'я).

CD 1

На CD 1 прадстаўлены напевы, якія раскрываюць спецыфіку музычных праяўленняў рытуалу дажынак у межах Беларускага Паазер'я. Адкрываецца калекцыя ўсходнепаазерскімі ўзорамі, якімі суправаджаюцца «завіванне “барады”» (дзеля замаўлення на будучы ўраджай у продкаў-заступнікаў), дарэнне вянка гаспадару. «Бародныя» напевы (№ 1-10) дэманструюць стылістычнае адзінства, што праяўляецца ва ўстойлівасці іх страфічнай формы, 7-складовай арганізацыі вершарадкоў з сілабічнай нормай 4+3 i музычна-рытмавай формулай ⅛⅛⅛⅛ | ⅛⅛¼ , у апоры на тэтрахордавыя інтанацыйныя комплексы з пераменнасцю тонаў-устояў. У гэтай групе вылучаюцца ўзоры з рэфрэнам «Дзіва, дзіва» (№ 1-3, 6, 8) альбо «Рана-рана» (№ 10), у паэтычным змесце якіх адлюстроўваецца сувязь дажыначных з асобым культава значным у індаеўрапейскай міфапаэтычнай традыцыі вобразам-сімвалам «казла».

У межах гукавой сферы песень «барады» знаходзяцца больш павольныя, меладыйна распетыя дажыначныя, лакалізаваныя на паўночным усходзе рэгіёна (№ 11-17). Ва ўсіх напевах гэтай групы асноўны 12-складовы вершарадок падзяляецца на два аднолькава рытмізаваныя 6-складовікі, што захоўваецца як у рэфрэнных (№ 11-15), так і ў безрэфрэнных версіях (№ 16, 17).

У полацка-лепельскім локусе вылучаюцца ўзоры, якія ўносяць непаўторныя фарбы ў паазерскі дажыначны гукакомплекс (№ 7, 8). Рухальны характар мелодый, паўторнасць рытмаінтанацыйных ячэек, пастаяннае вяртанне да асноўнага тону выяўляюць «карагодную» прыроду напеваў. Пацвярджэннем гэтаму можа быць наступны каментарый: «Маглі карагод дзелаць, хадзіць у круг... А ета такая падвіжная песня, што можна вот пад “бараду” і падтопаць, і пахадзіць».

Самастойную групу дажыначных утвараюць «райкова-спарышовыя» песні (№ 19-32), у паэтычным змесце якіх разгортваецца аднолькавая сюжэтная лінія — хаджэнне райка / спарыша па вуліцы / дарогаю, запрашэнне яго ў двор, ухваленне гаспадара праз пералік добрых якасцей гаспадаркі. Арэал, у якім функцыянуюць напевы гэтай групы, ахоплівае дастаткова вялікую частку паазерскага ландшафту - Верхнядзвінскі, Міёрскі, Шаркаўшчынскі, Лепельскі, Докшыцкі, Чашніцкі раёны.

«Райковыя» напевы аб'ядноўваюцца ў дзве тыпалагічныя групы. Да адной належаць безрэфрэнныя напевы з 8-складовай структурай асноўнага верша і сілабічнай нормай 4+4, музычная форма якіх уяўляе трохсегментную кампазіцыю рамачнага тыпу (№ 21-25). Для ўзораў другой групы характэрна наяўнасць слоўнага рэфрэна («Раю, раю», «Рана, рана», «Ой, раю, рай»), які можа быць як самастойнай часткай мелаформы, раўназначнай асноўнаму песеннаму радку (№ 26), так і ўключаным у двухрадковую меластрафу як адзін з сегментаў другога радка (№ 27-30).

Мадыфікаваную версію «райковых» з рамачнай мелаформай дэманструе напеў з в. Пышна Лепельскага раёна (№ 32). У пастаянным развіцці рытмавага боку напеву, розным акцэнтаванні слоў у адных і тых жа фразах праяўляецца выканальніцкае майстэрства спявачкі.

Дажыначныя асобнага тыпу, зафіксаваныя ў Докшыцкім, Пастаўскім, Глыбоцкім, Міёрскім, Полацкім і Віцебскім раёнах (№ 33-38), паводле вобразнага і інтанацыйнага зместу «імкнуцца» да восеньскай лірыкі і нібы расцягваюць часавыя межы дажынак.

Завяршае першы дыск калекцыі група напеваў, якія па музычна-паэтычных прыкметах арганічна знітаваны са жніўнымі паазерскага рэгіёна (№ 39-51), а ў некаторых выпадках пераключаюць у сферу вясельнага меласу (№ 52). Пераважаюць у гэтай групе ўзоры з інцыпітам «Сягоння ў нас дажыначкі» (варыянты: «...абжыначкі», «... вайна была»), для якіх характэрна двухчасткавая форма, разгортванне меладыйнай лініі ў апоры на ладаінтанацыйны комплекс пераважна тэрцыі з субквартай, аднатыпныя тэндэнцыі ў рытмавай арганізацыі 8-складовых вершарадкоў. Гэтыя песенныя ўшанаванні гаспадара, ухваленні яго багатага ўраджаю ствараюць урачыстую святочную кульмінацыю ўсяго жніўнага цыкла.

CD 2

У другім раздзеле калекцыі — CD 2 — раскрываецца дажыначны песенна-абрадавы пласт як устойлівы кампанент летняга сезона ў традыцыйнай культуры Беларускага Панямоння, Беларускага Падняпроўя, Беларускага Палесся і Цэнтральнай Беларусі. На акрэсленых тэрыторыях дажынкі хоць і не маюць такой моцнай песенна-абрадавай дэталізацыі, як на Паазер'і, аднак у кожным з названых рэгіёнаў гукавая прастора абраду насычана ўстойлівымі па тыпалагічных характарыстыках і выразнымі па выканальніцкім стылі напевамі.

Дажыначныя панямонскай традыцыі (№ 1-9) групуюцца ў некалькі тыпаў. Адзін з іх аб'ядноўвае ўзоры, якія паводле музычнай стылістыкі (апора на тэрцавае ладаінтанацыйнае ядро, рэчытатыўны склад мелодыі, перавага ямбічных рытмаформул у 8-складовай структуры верша, арганізацыя мелаформы ў двух- альбо трохчасткавую кампазіцыю) належаць жніўнаму «голасу» гэтых тэрыторый (№ 1-6). У манеры агучвання дастаткова распеўных напеваў адсутнічае тэмбравая напружанасць. Да другога тыпу належаць напевы, адметныя квінтавай святочнай інтанацыяй, рэфрэнным тыпам формаўтварэння, значнай тэмпавай стрыманасцю (№ 8, 9). Яшчэ адзін тып прадстаўлены безрэфрэнным напевам, у якім праз комплекс структурных, рытмавых і ладамеладыйных прыкмет яскрава праяўляюцца рысы ўрачыстага абрадавага шэсця (№ 7).

Падняпроўская дажыначная традыцыя паказана ў калекцыі ўзорамі, якія дэманструюць стылістычную разнастайнасць мясцовых напеваў і іх дакладную размежаванасць у лакалізацыі на тэрыторыях лева- і правабярэжжа Дняпра. Дажыначныя правабярэжнай лакалізацыі знаходзяцца ў інтанацыйным полі жніва-галашэння з характэрным для яго вярчэннем мелодыі ў межах малой ці вялікай тэрцыі (№ 10-12). Пры гэтым субквартавы тон, які звычайна характэрны для жніўнага напеву-формулы, у ладаінтанацыйным комплексе акрэсленых напеваў не з'яўляецца абавязковым, часта пераходзіць ва ўстойлівую субсекунду. У музычна-рытмавай арганізацыі вяршэнствуе выраўнаванасць, своеасаблівая «чаканнасць» рытмавага руху.

Дажыначныя, пашыраныя на левабярэжжы Дняпра (№ 13-25), значна адрозніваюцца ад правабярэжных напеваў. Шэраг узораў знаходзіцца пад уздзеяннем карагоднай плыні («летнія карагодныя шэсці», паводле З. Мажэйка, Т. Варфаламеевай), праяўленай у сферы рытмікі, якая фарміруе асаблівасці меладыйнага разгортвання і абумоўлівае дробнасць меладыйных матываў, іх варыянтнасць. Ладаінтанацыйная аснова гэтых напеваў уяўляе сабой альбо пентахорд у квінце (у адзінкавых выпадках з субквартай), альбо тэтрахорд у кварце.

Песенна-абрадавыя практыкі дажынак цэнтральнабеларускага (№ 26-33) і палескага (№ 34-55) рэгіёнаў працягваюць разгортванне напеву-формулы жніўнага «голасу», фактычна зліваюцца з ім. Пры гэтым такія напевы маюць пэўную функцыю ў абрадзе — гучаць як падчас правядзення вядомых тут рытуальных дзей (завязванне «барады», вязанне апошняга снапа, пляценне дажынкавага вянка, ушанаванне гаспадара), так і проста «на полі, калі жалі», «абжынкі рабілі». На музычна-стылявым узроўні выразна праяўляецца мазаічнасць песенных традыцый. Яна абумоўлена разнастайнасцю спявацкіх тэмбраў, своеасаблівасцю меладыйнага развіцця напеваў, сканцэнтраванага вакол размеркавання ладаінтанацыйных «акцэнтаў», звязаных з момантамі зацвярджэння ладавага ўстою і арганізацыяй вакол яго астатніх гукаў інтанацыйнага комплексу.

У некаторых раёнах Брэсцкага Палесся асобна вылучаюцца дажыначныя напевы з пентахордавай ладаінтанацыйнай асновай і стабільнай рытмаформулай з 3- альбо 4-складовым адсячэннем у канцы вершарадка (№ 56-58).

Трэкліст

CD 1

  1. Сядзіць казёл у лазе / «абжынкі, хазяіну пяюць» Калдунова Еўфрасіння Іванаўна (1901); г.п. Обаль, Шумілінскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E322/6; ЭБДАМ-1977, Якіменка Т.С..

  2. Стаял казёл на гаре / «як жыта дажыналі, пелі “казла”» Лявонава Еўфрасіння Сысоеўна (1938, в. Худзені Віцебскага р-на); в. Сянькова, Шумілінскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е379/27; ЭБДАМ-2010, Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф..

  3. Ішол казёл по мяжэ / «у жыта, гэта дажынкі, як дажыналі» Шавяка Франя Вікенцьеўна (1928, в. Бубылі Шумілінскага р-на); в. Ула, Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е159/1; ЭБДАМ-2007, Прыбылова В.М..

  4. Ішол казёл па межэ / «абжынкі» Бубарыкіна Еўфрасіння Андрэеўна (1920), Быкава Ганна Сямёнаўна (1898); в. Будзіслава, Віцебскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E297/11; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  5. А барашачка чорненькі / «абжынкі» Бубарыкіна Еўфрасіння Андрэеўна (1920); в. Будзіслава, Віцебскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е297/10; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  6. Чыя гэта барада / «калі дажыналі» Аваднёва Наталля Фадзееўна (1930); в. Акуліна, Ушацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 643534; ЭБДАМ-1996, Касцюкавец Л.П..

  7. Чыя ета барада / «дажынкі» Літвін Любоў Дзям'янаўна (1922, в. Косаўшчына Ушацкага р-на); в. Камень, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646374; ЭБДАМ-1990, Касцюкавец Л.П..

  8. Сядзіць голуб на дубе / «"барада”, у канцы дажынак, калі ніву канчалі»; Это в какой момент? / каментарый Драздова Яўгенія Ягораўна (1912) 1-я выканальніцкая версія; Пісюкова Вера Уладзіміраўна (1936), дачка Драздовай Я.Я. 2-я выканальніцкая версія і каментарый; в. Багатырская, Полацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е024/6, 4, 5; Э-2001, Заблоцкая Т.М..

  9. Так калі гэта неслі? што неслі? / каментарый; Чыя ета барада / «жніва на "бараду”» Шэвалда Таццяна Якаўлеўна (1918); в. Падсобнае, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 636378; ЭБДАМ-1990, Касцюкавец Л.П..

  10. Чыя гэта барада / «дажынкі, як "бараду" робяць, зробяць, тады пяюць» Асташкевіч Ганна Іванаўна (1928), Працуковіч Леакадзія Іосіфаўна (1933), Змітрачэнка Любоў Аляксееўна (1932, в. Вуглы), Бубнова Вікторыя Антонаўна (1925, в. Вуглы); в. Бабынічы, Полацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е026/11; Э-2001, Заблоцкая Т.М..

  11. Как ны нашэй ніўкі / «абжынкі» Міхнова Алена Дзмітрыеўна (1908), ?; в. Баброва, Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е324/19; ЭБДАМ-1977, Якіменка Т.С..

  12. Ну вот, бывала, в'ём вянок... / каментарый; Как на нашэй ніўкі / «абжынкі» Магучая Еўдакія Сямёнаўна (1906), Зуева Ніна Іванаўна (1917), Марчанка Вольга Яфімаўна (1908), Канавалава Хрысціна Яфімаўна (1899); в. Лялеўшчына, Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е324/15; ЭБДАМ-1977, Якіменка Т.С..

  13. А ны нашэй ніўкі / «абжыначная» Анціпенкава Марыя Антонаўна (1912), Дудкіна Еўдакія Васільеўна (1919); в. Сцяпанавічы, Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е359/4; ЭБДАМ-1986, Касцюкавец Л.П..

  14. Как ны нашэй ніўкі / «абжынкі» Сураўнёва Еўфрасіння Цярэнцьеўна (1921), Саўчанка Марыя Сямёнаўна (1932); в. Лёшкава, Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е361/7; ЭБДАМ-1986, Касцюкавец Л.П..

  15. Как на нашэй ніўкі / «дажыначная» Шаўня Надзея Апанасаўна (1935); в. Вярэчча, Гарадоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е286/5; ЭБДАМ-2010, Бярковіч Т.Л..

  16. Відзіць маё вочка / «абжынная» Фёдарава Сафія Сідараўна (1924), Салдатава Таццяна Якаўлеўна (1922); в. Ходарава, Віцебскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E297/21; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  17. Відзіць маё вочка / «абжынкі» Цярэшчанка Ганна Нікіфараўна (1921); в. Астраўскія, Віцебскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E298/1; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  18. Каб нам тром-чатыром / «дажынкі» Сяліцкая Соф'я Сямёнаўна (1915); в. Жыцькава, Барысаўскі р-н, Мінская вобл. ФЭ 2Е077/10; ЭБДАМ-1976, Касцюкавец Л.П..

  19. Бувала пелі і дажынкі... / каментарый; Як хадзіў спарыш / «піялі на дажынках "спарыша"» Корбан Кацярына Карнееўна (1908); в. Альшанка, Чашніцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646559; ЭБДАМ-1997, Казловіч М.І., Канстанцінава Т.Л..

  20. А хадзіў спарыш / «абжынкі, "спарыш"» Семяніда Еўфрасіння Цімафееўна (1922, в. Волахава); в. Камоскі, Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е160/16; ЭБДАМ-2007, Прыбылова В.М..

  21. Ішоў раёк дарогаю / «раёк, дажынкі» Быкава Лідзія Паўлаўна (1912, в. Фрэйзава); в. Новы Строй, Верхнядзвінскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 19067; ЭБДАМ-1975, Якіменка Т.С..

  22. Кругло-мало балоцечка / «як канчаюць жаць» Шалак Валянціна Васільеўна (1930), Рудзёнак Надзея Ануфрыеўна (1930); в. Матырына, Ушацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ ЗЕ109/18; Э-2013, Канстанцінава Т.Л., Прыбылова В.М..

  23. Ішоў раёк дарогаю / «дажынкі» Абуховіч Малання Пятроўна (1908, х. Рыбалава), Кажамяшанка Стэфаніда Навумаўна (1902); в. Новы Строй, Верхнядзвінскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646091; ЭБДАМ-1982, Касцюкавец Л.П..

  24. Хадзіў раёк па ўсім полю / «дажынкі» Маслоўская Яўгенія Восіпаўна (1933), Краско Антаніна Несцераўна (1929), Краско Галіна Несцераўна (1925), Струй Яўгенія Уладзіміраўна (1926); в. Чарамхова, Шаркаўшчынскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646100; ЭБДАМ-1982, Касцюкавец Л.П..

  25. Ішоў раёк дарогаю / «жніўная (раёк), дажынкі» Грэцкая Еўфрасіння Дзмітрыеўна (1915); в. Дворнае Сяло, Міёрскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646106; ЭБДАМ-1982, Касцюкавец Л.П..

  26. Ішоў рай па вуліцы / «рай, як ужо дажынкі, як кончуць жаць»; А што такое "рай"? / каментарый Каляга Вера Сямёнаўна (1928, в. Федаркі); в. Дзедзіна, Докшыцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е043/29; ЭБДАМ-1998, Бярковіч Т.Л., Казловіч М.Ι..

  27. Ай, хадзіў раю / «раю» Антуновіч Фёкла Васільеўна (1907); в. Занавінне, Ушацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 19066; ЭБДАМ-1975, Якіменка Т.С..

  28. Павейце, ветры / «як дажыналі» Людская Зінаіда Фёдараўна (1927, в. Румполле), Грыдзюшка Вера Фадзееўна (1933, в. Шарагі), Фурс Ядвіга Іосіфаўна (в. Шантарава); в. Іст, Міёрскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е260/38; ЭБДАМ-ІМЭФ-ЛАМ-2009, Бярковіч Т.Л., Канстанцінава Т.Л., Бейтанэ А..

  29. А ішоў раю / «рай» Шэвалда Таццяна Якаўлеўна (1918); в. Падсобнае, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646378; ЭБДАМ-1990, Касцюкавец Л.П..

  30. Хадзiв раю / «восеньскi рай» Балотнік Еўдакія Аляксандраўна (1908, в. Поплаўкі); в. Уберцы, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646388; ЭБДАМ-1990, Касцюкавец Л.П..

  31. Ай, раю, раю / «восеньскі рай» Зызо Ганна Сцяпанаўна (1912); в. Бор, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646377; ЭБДАМ-1990, Касцюкавец Л.П..

  32. Хадзіў раю / «восеньскі рай» Размысловіч Марыя Мікалаеўна (1907); в. Пышна, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646385; ЭБДАМ-1990, Касцюкавец Л.П..

  33. Рада, рада шэра пірапёлка / «дажынкі» Чарняўская Клаўдзія Вікенцьеўна (1925); в. Мацееўцы, Докшыцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е041/17; ЭБДАМ-1998, Бярковіч Т.Л., Казловіч М.Ι..

  34. Рада, рада, рада перапёлка / «дажынкі» Мажэйка Валянціна Вацлаваўна (1936, в. Вайшкуны); в. Андроны, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646496; ЭБДАМ-1994, Назіна І.Д..

  35. Рада, рада шэра пірапёлка / «жніва» Белая Зінаіда Паўлаўна (1919); в. Сукліна, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E299/12; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  36. Хадзіў раю / «дажынкі», «прэдседацелю піялі і вянок адзевалі» Арэх Соф'я Антонаўна (1930); в. Лучайка-2, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 3E084/11; ЭІМЭФ-2012, Канстанцінава Т.Л., Прыбылова В.М..

  37. Выйдзі, выйдзі ды цёмная туча / «дажынкі» Шчарбіцкая Яўгенія Ігнацьеўна (1928), Шчарбіцкая Ларыса Мікалаеўна (1934), Вяль Нэля Іванаўна (1927), Шчарбіцкая Елізавета Філімонаўна (1922), Шчалкун Елізавета Ігнацьеўна (1923) выконвае адна з жанчын; в. Канцэрава, Міёрскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е300/9; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  38. А ў гародзе растуць канапелькі / «жніво, дажынкі» Івашчанка Надзея Сцяпанаўна (1920); в. Варонічы, Полацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E208/1; ЭБДАМ-1981, Касцюкавец Л.П..

  39. Сягоння ў нас дажыначкі / «дажынкі» Шыбека Таццяна Арцёмаўна (1924), Каваленка Вольга Макараўна (1926); в. Кругліцы, Чашніцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646560; ЭБДАМ-1997, Канстанцінава Т.Л., Казловіч М.І..

  40. А ўжо дажынкі як: канчаем жаць... / расказ; А ў нас у полі вайна была / «дажынкі, к гаспадару ідзём, вянок нясём» Конюшка Ганна Маркаўна (1923), Конюшка Праскоўя Сцяпанаўна (1936), Чарныш Надзея Васільеўна (1928), Ярэм Аляксандра Маркаўна (1938), Дзявяткіна Валянціна Дзмітрыеўна (1935), Аўласенка Лілія Леанідаўна (1967), Сухаварава Тамара Міхайлаўна (1959), Зубаўжэн Наталля Дзмітрыеўна (1959); в. Крывыя, Талачынскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646569; Э-1997, Канстанцінава Т.Л., Вахула (Прыбылова) В.М..

  41. А мы сяння жыта жалі / «дажынкі» Кавалёнак Еўдакія Андрэеўна (1909, в. Забор'е); в. Калодніца, Крупскі р-н, Мінская вобл. ФЭ 646321; ЭБДАМ-1989, Касцюкавец Л.П..

  42. Ў нас сягонні вайна была / «раю», «як канчаюць жаць жыта» Ліцвін Ганна Несцераўна (1911); в. Падліпкі, Ушацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E299/10; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  43. А ў нас сягонні вайна была / «абжыначная» Шэўчанка Еўфрасіння Іванаўна (1902, в. Латышова); в. Арэхаўна, Ушацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646535; ЭБДАМ-1996, Касцюкавец Л.П..

  44. Ў нас сягонні абжыначкі / «дажынкі» Спірыдонава Кацярына Ігнатаўна (1925), Даніленка Еўфрасіння Арцёмаўна (1911), Лакісава Лідзія Піліпаўна (1912); в. Токарава, Полацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E210/2; ЭБДАМ-1981, Касцюкавец Л.П..

  45. А ў нас сёння вайна была / «дажыначная» Пісюкова Вера Уладзіміраўна (1936), Драздова Яўгенія Ягораўна (1912); в. Багатырская, Полацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е024/17; Э-2001, Заблоцкая Т.М..

  46. Ў нас сягоння вайна была / «дажынкі» Грыдзюшка Юлія Сцяпанаўна (1911); в. Вялец, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2E299/27; ЭБДАМ-1978, Якіменка Т.С..

  47. Сягоння ў нас абжыначкі / «дажынкі» Конан Алена Міхайлаўна (1910, в. Крупнікі Вілейскага р-на Мінскай вобл.); в. Крыпулі, Докшыцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 646125; Э-1982, Мыцько С.І..

  48. Сяння ў нас абжыначкі / «абжынкі» Гайчук Марыя Кандратаўна (1924, в. Крывое Сяло); в. Камары, Вілейскі р-н, Мінская вобл. ФЭ 1E020/21; ЭБДАМ-2000, Бярковіч Т.Л..

  49. Сягоння ў нас абжынкі / «дажынкі», «як закручвалі на "бараду”» Дайлідовіч Галіна Маркаўна (1922); в. Дзедзіна, Докшыцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 2Е084/30; ЭБДАМ-1998, Бярковіч Т.Л., Казловіч М.І..

  50. Сягоньня ў нас вайна была / «абжынкі»; Гаспадыня цяцера / «абжынкі, як ідзём дамоў, пяём гаспадыні»; Ой, багат наш пан, багат / «абжынкі, як падходзім да хаты, пяём хазяіну, хвалім» Сабалеўская Нона Анатольеўна (1932); в. Волахі, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1E027/27; ЭБДАМ-2001, Бярковіч Т.Л..

  51. А мы свайму пану учынілі славу / «дажынкі» Пісюкова Вера Уладзіміраўна (1936); в. Багатырская, Полацкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е024/15; Э-2001, Заблоцкая Т.М..

  52. Гаспадарочак, прамі наш вяночак / «як ужо кончуць жаць, падносяць вянок, надзяюць прэдседацелю ілі хазяіну» Шчука Ганна Васільеўна (1927, в. Дубраўка); в. Луг, Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл. ФЭ 1Е157/19; ЭБДАМ-2007, Прыбылова В.М..

CD2

  1. [Да] днесь у нас дажыначкі / «дажыначная» Жызнеўская Яніна Францаўна (1911), Герасімовіч Меланья Фларыянаўна (1930), Зінкевіч Ядвіга Валяр'янаўна (1913); в. Плябанцы, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ 646258; ЭБДАМ-1987, Касцюкавец Л.П..

  2. Ў нас сягодня дажыначкі / «дажынкі» Янушкевіч Яніна Антонаўна (1929), Вайцяховіч Сафія Фларыянаўна (1921); в. Доргішкі, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ 646254; ЭБДАМ-1987, Касцюкавец Л.П..

  3. Жніця, жнейкі, ні стаіця / «дажынкі» Місюкевіч Надзея Антонаўна (1906); в. Карабы, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ 646268; ЭБДАМ-1987, Касцюкавец Л.П..

  4. І сягодня ў нас дажыначкі / «дажынкі» Равінская Сафія Міхайлаўна (1917); в. Любча, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ 2Е38/13; ЭБДАМ-1978, Касцюкавец Л.П..

  5. А ў нас сёння дажыначкі / «дажынкі» Грынкевіч Аліна Уладзіміраўна (1952); в. Феліксава, Лідскі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ ОЕМ/16- ; ЭБДАМ-2016, Баранкевіч Л.Ф..

  6. Сягоння вайна была / «дажынкі» Кутас Вольга Сцяпанаўна (1918), Пазняк Ганна Іванаўна (1901), Радзівон Міхаліна Аляксандраўна (1921); в. Шашкі, Стаўбцоўскі р-н, Мінская вобл. ФЭ 2Е025/17; ЭБДАМ-1978, Касцюкавец Л.Π..

  7. Ў нас сягоння дажыначкі / «дажынкі» Місюкевіч Вольга Фадзееўна (1910); в. Чуркі, Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ 646272; ЭБДАМ-1987, Касцюкавец Л.П..

  8. Пажалі жыта, пажнём і ярку / «дажынкі» Макевіч Марыя Браніславаўна (1940), Сымановіч Яніна Іосіфаўна (1927), Тамашэвіч Гэлена Антонаўна (1935, в. Кланішкі), Віюк Станіслава Адамаўна (1926); в. Быстрыца, Астравецкі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ 1Е324/20; ЭБДАМ-2011, Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф..

  9. Дажалі жыто аж да адлогу / «дажыначная» Жылінская Вікторыя Аляксандраўна (1908); в. Конюхі, Гродзенскі р-н, Гродзенская вобл. ФЭ 2Е101/5; ЭБДАМ-1978, Касцюкавец Л.П..

  10. Ў нас сёння дажыначкі / «дажынкі» Пекур Елізавета Аляксандраўна (1911) вядзе, Гушча Соф'я Дзянісаўна (1941), Астроўская Марыя Рыгораўна (1925), Баёк Аляксандр Мікалаевіч (1924), Дубініна Ганна Кузьмінічна (1937); в. Нясята, Клічаўскі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 646543; Э-1997, Вахула (Прыбылова) В.М., Бярковіч Т.Л., Казловіч М.І., Каліна А.І..

  11. А ў нас сёння й дажыначкі / «дажынкі»; Да каціўся вянок с поля / «дажынкі»; Ну раншы прэдседацель выходзіць на двор... / каментарый Белазор Агапа Іванаўна (1911), Белазор Марыя Андрэеўна (1929); в. Буднеў, Клічаўскі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 646544; Э-1997, Вахула (Прыбылова) В.М., Бярковіч Т.Л., Казловіч М.І., Каліна А.І..

  12. А ў нас сёння вайна была / «дажынкі» Буймістрава Еўфрасіння Максімаўна (1933); в. Цяхцін, Бялыніцкі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 646615; ЭБДАМ-1998, Касцюкавец Л.П..

  13. А ў нашэга пана дажынычкі рана / «дажыначная» Балдзесава Ганна Данілаўна (1910), Слюнкіна Алена Антонаўна (?); в. Старое Сяло, Мсціслаўскі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 2Е014/14; ЭБДАМ-1973, Якіменка Т.С..

  14. А ў нашыга пана дажынычкі рана / «дажыначная» Платонава Серафіма Яфімаўна (1926), Власенка Вольга Пракопаўна (1913); в. Парадзіна, Мсціслаўскі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 2E252/14; ЭБДАМ-1984, Касцюкавец Л.П..

  15. А ў нашыга пана дажыначкі рана / «дажыначная»; Як аснавалісь калхозы... / расказ Гарбацкая Васіліса Антонаўна (1917); в. Каробчына, Мсціслаўскі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 2E260/19; ЭБДАМ-1984, Касцюкавец Л.П..

  16. А ў нашыга пана дажыначкі рана / «дажынкі» Люцькова Алена Аўсееўна (1904); в. Дзягавічы, Крычаўскі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 2E111/17; ЭБДАМ-1979, Касцюкавец Л.П..

  17. Бачыць маё вока, што край нідалёка / «як дажынкі» Кухарава Тамара Рыгораўна (1952); в. Сінеж, Клімавіцкі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ ЭР/289; ЭБДАМ-2023, Прыбылова В.М..

  18. А мы свайму пану, пану / «дажыначная» Ермакова Марыя Давыдаўна (1900); в. Калодзецкая, Касцюковіцкі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 2Е013/17; ЭБДАМ-1973, Якіменка Т.С..

  19. Бочычка дубовенькая / «дажынкі» Копелева Валянціна Іосіфаўна (1937), Казлова Надзея Данілаўна (1936), Каханоўская Людміла Сцяпанаўна (1937), Філіпчанка Валянціна Лявонаўна (1938, в. Капані); в. Галавенчыцы, Чавускі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ ЗЕ161/11; Э-2014, Прыбылова В.М., Канстанцінава Т.Л., Бярковіч Т.Л..

  20. Горачка мая крутая / «дажынкі» Картаўнёва Акуліна Ціханаўна (1917), Багачова Вольга Пракопаўна (1928), Сінякова Лідзія Пракопаўна (1929), Грачова Пелагея Фёдараўна (1932), Кісялёва Ганна Ягораўна (1937), Кухарава Марыя Міхайлаўна (1943), Марудзіна Ганна Міхайлаўна (1940); в. Паршына, Горацкі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 1Е010/32; ЭБДАМ-1999, Бярковіч Т.Л..

  21. Сядзіць мядзведзь на мяжэ / «дзелаем "бараду", сядзім і пяём» Зароўная Марыя Мацвееўна (1925); в. Стараселле, Добрушскі р-н, Гомельская вобл. АІМЭФ, Ф. 20, воп. 93, ст. 018, № 9; ЭІМЭФ-1993, Кабашнікаў К.П..

  22. Сядзіць мядзьведзь на капе / «дажынкі, як рабілі “бараду"»; Ты, етае, сваё жыта жала... / каментарый Афоніна Праскоўя Сямёнаўна (1937, в. Маркавічы); в. Грабаўка, Гомельскі р-н, Гомельская вобл. ФЭ 1Е249/2; ЭБДАМ-2009, Прыбылова В.М..

  23. Наш Іванька маладзенькі / «дажыначная» Цорыкава Лукер'я Дзмітрыеўна (?), Цубатава Лукер'я Іванаўна (?), Жукава Настасся Гаўрылаўна (?), Сучкова Наталля Карпаўна (?); в. Барталамееўка, Веткаўскі р-н, Гомельская вобл. АІМЭФ, Ф. 20, воп. 74, ст. 084, № 11; ЭІМЭФ-1974, Ялатаў В.І..

  24. Ой, пара, маці, да й жыцічка жаці / «жніво, дажынкі» Марозава Марфа Якімаўна (1912, в. /?/ Чачэрскага р-на); в. Судкова, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. ФЭ 2E235/46; ЭБДАМ-1982, Касцюкавец Л.П..

  25. Усё поля рачком прашла / «на дажынках», каментарый у ходзе выканання Пацёмкіна Яўгенія Андрэеўна (1925), Іванова Е.Е. (1935), Красоўская Н.І. (1931), Шураева Ю.С. (1938), Сітнікава Т.А. (?); в. Акцяброва, Кармянскі р-н, Гомельская вобл. АІМЭФ, Ф. 20, воп. 92, ст. 022, № 18; ЭІМЭФ-1992, Агіевіч А.Б..

  26. А скажыце, вот калі дажыналі... / расказ, як рабілі «бараду», плялі і неслі вянок Міхадзюк Ніна Барысаўна (1933), Цераш Паліна Васільеўна (1936); в. Сялец, Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 1Е358/28; ЭБДАМ-2009, Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф..

  27. Э-эй! Дзякуй Богу за падмогу / «жніўная, дажынкі», «пелі і неслі вянок» Міхадзюк Ніна Барысаўна (1933), Дзямяннік Марыя Паўлаўна (1943); в. Сялец, Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 1Е358/29; ЭБДАМ-2009, Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф..

  28. Эй, палуднічкі гудуць-гудуць / «дажынкі»; Дак гэта ужэ кончаць жыта жаць, сплятуць вянок... / расказ Кузьміч Марыя Андрэеўна (1931); в. Каўгары, Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 1Е356/12, 14; ЭБДАМ-2009, Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф..

  29. Ой, я жала, ні ляжала / «на дажынкі» Рунец Вольга Якаўлеўна (1932); в. Астраўкі, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. ФЭ ЗЕ012/32; Э-2004, Санько З.Х..

  30. Да каціўся вянок з поля / «дажынкі» Карнейчык Ульяна Пятроўна (1903); в. Вугалец, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. ФЭ АЗ, кас. 18, № 16; Э-1983, Кутырова Г.Р..

  31. Кукавала кукулячка / «на дажынкі» (фрагмент) Моўчан Марына Захараўна (1911), Ладуцька Надзея Харытонаўна (1910), Ганчарык Вольга Міхайлаўна (1933); в. Азярычына, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. ФЭ ЗЕ010/1; Э-1982, Санько З.Х..

  32. Ой, пайду я дарогаю / «на дажынкі» Ладуцька Марыя Фёдараўна (1912) спявае, Ляпёшка Ганна Фёдараўна (1916); в. Азярычына, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. ФЭ ЗЕ011/2; Э-1997, Санько 3.Χ..

  33. Ў нас сягоння вайна была / «жніва, дажынкі» Бабіч Аўдоцця Клімаўна (1905), Цывілёнак Надзея Спірыдонаўна (1905), Яршова Марыя Спірыдонаўна (1914); в. Ляды, Чэрвеньскі р-н, Мінская вобл. ФЭ 646702; ЭІМЭФ-1996, Канстанцінава Т.Л., Бярковіч Т.Л..

  34. Ў нас сягодні дажон, дажон / «дажынкі» Ярац Паліна Восіпаўна (1918); в. Амелькаўшчына, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. АІМЭФ, Ф. 20, воп. 81, ст. 029, № 12; ЭІМЭФ-1981, Барташэвіч Г.А., Барабанава Л.П..

  35. Ой, выкоць, пане, выкоць / «на дажынках, калі нясуць гаспадару "бараду"» Гурт у складзе: Хамутоўская Марыя Аляксандраўна (1931), Казёл Ксенія Паўлаўна (1930) і інш.; в. Казлы, Ельскі р-н, Гомельская вобл. АІМЭФ, Ф. 20, воп. 094, ст. 007, № 12; ЭІМЭФ-1994, Кабашнікаў К.П..

  36. Ой, у полі да дажыночкі / «дожынкі» Дрынеўская Матрона Васільеўна (1910); г.п. Тураў, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл. ФЭ 646341; Э-1988, Дробышава Т.М..

  37. Ой, у полі да дажыначкі / «дажынкавая» Беразоўская Кацярына Аўдзееўна (1923); в. Баянічы, Любанскі р-н, Мінская вобл. ФЭ 2Е051/43; ЭБДАМ-2001, Касцюкавец Л.П..

  38. Ой, у полі дажыначкі / «дажыначкі» Галахвастава Марыя Фёдараўна (1915, в. Дарасіно Любанскага р-на); г. Слуцк, Мінская вобл. ФЭ 646423; Э-1989, Сіневіч І.Л..

  39. Вой! Да ішла жэ дзеўка й бором, бором / «дожынкі» Сігай Ніна Антонаўна (1938), Багдановіч Ганна Сцяпанаўна (1935) выконвае адна з жанчын; в. Ямінск, Любанскі р-н, Мінская вобл. ФЭ ЗЕ013/24; Э-1978, Якубоўская Л.К..

  40. Ой, да ю полі дажыначкі / «дажынкі» (фрагмент) Петрыканіна Марыя Міронаўна (1932), Касцюкавец Аляксандра Тарасаўна (1921), Сярчэня Яўгенія Антонаўна (1931), Пянькоўская Ганна Мікалаеўна (1929), Ткачук Марыя Мікалаеўна (1936), Царык Ганна Ціханаўна (1945), Варабей Вольга Мікалаеўна (1949), Лугоўская Паліна Васільеўна (1936); в. Закальное, Любанскі р-н, Мінская вобл. ФЭ 2Е056/18; ЭБДАМ-2001, Касцюкавец Л.П..

  41. Й а сягонні ў нас дажыначкі / «дажынкі» Папкоўская Аксіння Максімаўна (1912); в. Ольніца, Глускі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 646582; ЭБДАМ-1997, Касцюкавец Л.П..

  42. Ой, я жыта я жну-пажну / «дажынкі», «як жыта жалі» Окрут Соф'я Сяргееўна (1921); в. Сіманавічы, Глускі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 646571; ЭБДАМ-1997, Касцюкавец Л.П..

  43. Вох, наш паніч маладзенькі / «дажынкі» Окрут Соф'я Сяргееўна (1921), Багдановіч Галіна Антонаўна (1937), Жлобіч Марыя Сцяпанаўна (1925), Пракопчык Таццяна Антонаўна (1939); в. Сіманавічы, Глускі р-н, Магілёўская вобл. ФЭ 646571/13; ЭБДАМ-1997, Касцюкавец Л.П..

  44. Тэпэр(ы) ю нас(ы) дожыноч(ы)кі / «дожынкі» (фрагмент) Якавец Любоў Дзмітрыеўна (1923, в. Парахонск Пінскага р-на); в. Лобча, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ ЗЕ168/22; Э-1984, Кутырова Г.Р..

  45. Табе, пане, дожыночкі / «літо, дажынкі» Сіненка Соф'я Гаўрылаўна (1918); в. Вулька, Пінскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 2Е007/16; ЭБДАМ-1977, Касцюкавец Л.П..

  46. Ў нашого пана дожынькі / «дажыначная» Мікалаявец Надзея Аляксееўна (1923), Алексяйчук Марыя Раманаўна (1923); в. Сукачы, Драгічынскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 1Е133/25; ЭБДАМ-2006, Касцюкавец Л.П..

  47. Ой, дзекуй Богу святому / «дажынкі», «літо» Снітчук Вольга Цімафееўна (1930); в. Заніўе, Драгічынскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 1Е142/20; ЭБДАМ-2006, Касцюкавец Л.П..

  48. Пожалы горы, долынкы / «дажыначная» Малайчук Марыя Фёдараўна (1932); в. Мосткі, Драгічынскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 1Е135/13; ЭБДАМ-2006, Касцюкавец Л.П..

  49. Тэпэр у нас дожыночкі / «дожынкі, у пана співала» Шульга Ульяна Сцяпанаўна (1927); в. Старыя Пескі, Бярозаўскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 2E283/29; ЭБДАМ-1994, Касцюкавец Л.П..

  50. Тобі, пане, дожыночкі / «дажынкі» Тарасюк Аўдосся Фамінічна (1901); в. Спорава, Бярозаўскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ ЗЕ191/10; Э-1968, Мажэйка З.Я..

  51. Коцівса й вэнок с полю / «лето, як дожынкі» Купрыянчык Лідзія Міхайлаўна (1923), Купрыянчык Леаніла Міхайлаўна (1930); в. Вулька Целяханская, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 1Е067/20; ЭБДАМ-2004, Касцюкавец Л.П..

  52. Коців(ы)са, коців (э)са вэнок с поля / «жніво, дожынкі» Каліноўская Вольга Маркаўна (1932) пачынае, Арэхава Марыя Аўдзееўна (1922), Насеня Кацярына Андрэеўна (1934); в. Велута, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ АЗ, кас. 18, № 3; Э-1985, Кутырова Г.Р..

  53. Котывся вэночок по полю / «як дожынаюць», «жныва» Сцепанюк Сцепаніда Аляксееўна (1925), Гаркапчук Еўдакія Калістратаўна (1931), Джура Ксенія Ігнатаўна (1926), Гаркапчук Ганна Карнілаўна (1943); в. Забалацце, Маларыцкі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 646518; ЭБДАМ-1995, Касцюкавец Л.П..

  54. Вой, тыпэр ў нас, господарэ, й обжынкэ / «обжынкі» Вашчула Елізавета Фамінічна (1932), Ігнацюк Ганна Сямёнаўна (1929), Сінюк Валянціна Фёдараўна (1961), Трафімчук Вера Міхайлаўна (1958); в. Пажэжын, Маларыцкі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 646519; ЭБДАМ-1995, Касцюкавец Л.Π..

  55. Вылітай, пырыпілка / «вжэ дожынают»; Во, дожынают... / каментарый Пукіта Марыя Сцяпанаўна (1931, в. Галасяціна Пружанскага р-на); г. Пружаны, Брэсцкая вобл. ФЭ 1Е349/6; ЭБДАМ-2013, Бярковіч Т.Л., Даніловіч Н.І..

  56. На шырокуй нывоньцы жыто жала / «дожынкі» Страпка Сцепаніда Міхайлаўна (1927), Шумак Вольга Лукінічна (1935); в. Бездзеж, Драгічынскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 1Е138/28; ЭБДАМ-2006, Касцюкавец Л.П..

  57. Ой, до краю, жнеечкі, до краю / «дажынкі»; А дзе яе пелі: на полі ці як ішлі? / каментарый Пушка Таццяна Піліпаўна (1935, в. Жагалы); в. Аранчыцы, Пружанскі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 1Е343/26; ЭБДАМ-2013, Бярковіч Т.Л., Даніловіч Н.І..

  58. [Д]а вжэ сонца над дубком, над дубком / «дажынкі» Дуброўская Яўгенія Сцяпанаўна (1914), Гуцько Ніна Сцяпанаўна (1924), Дрэнчык Юлія Піліпаўна (1926); в. Мыслабаж, Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл. ФЭ 2Е371/14; Э-1982, Солтан У.Я..

Звязаныя лакацыі

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.06.2026 15:38:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.