::
Ў нас сягонні вайна была / песня, тэкст,аўдыё — Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ў нас сягонні вайна была
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«раю», «як канчаюць жаць жыта»

Поўны тэкст
А ў нас сягонні вайна была,
Усё й поля зваявала.
Усё поля зваявала,
А ўсё й жыта пажала.

Зьмялі поля й мяцёлкаю,
Пашлі дамоў з вясёлкаю.
-Запалі, пане, свечку,
Ай, выйдзі к нам насустрэчку,
Пераймі дабро сваё
А ў вялікае гумно.

Тваё гумно вялікая,
Ёсць дзе й пану пасядзеця,
Ёсць дзе й пану пасядзеці,
Сваё й дабро й паглядзеця.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.08.2026 22:35:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.