::
Стаял казёл на гаре / песня, тэкст,аўдыё — в. Сянькова, Шумілінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Стаял казёл на гаре
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“як жыта дажыналі, пелі “казла””

Поўны тэкст
Стаял казёл на гаре,
Дзівавался барадзе
Дзіва-дзіва!

Усё жыта мы пажалі
і ў снапочкі павязалі
І дамой йдзём!

А хазяйка-вуцінька
Павярніся круценька
Мы дамой йдзём!

Хазяін-сілязень
За гарелкай паляцел
Дзіва-дзіва!

А Санькіна барада
Уся мёдам уліта
Дзіва-дзіва!

А ты, жонка, ні ляжы,
Ўсё бароданьку ліжы
Дзіва-дзіва!

*А Санькіна барада
Уся дзёгцям уліта
Дзіва-дзіва!

Уся дзёгцям уліта,
І бярёстай уліта
Дзіва-дзіва!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.07.2026 04:29:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.