::
Чыя ета барада / песня, тэкст — Лепельскі раён
Загаловак / інцыпіт
Чыя ета барада
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"жніва на "бараду”"

Поўны тэкст
- Так калі гэта няслі і што няслі?
- Када жэншчыны вот - жэншчыны ж дажыналі. Эта дажы і ў калхозах была.
Кідалі як на «бараду» німножачка, садзілісі, фартухі былі - у фартухах палолі «бараду». Пелі песню.
Патом круцілі куклу. Эта была кукла. Эта быў такі абрад.
- А пелі какіе-та песні на «бараду»?
/Спявае:/ Чыя гета барада ды няполаная?
А Пётрава барада ды няполаная.
А сабралісі жнеечкі ды папалолі.
А папалоўшы, дык за столічак пасадзілісі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 14.08.2026 21:03:00

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.