::
Рада, рада, рада перапёлка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Андроны, Пастаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Рада, рада, рада перапёлка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«дажынкі»

Поўны тэкст
Рада, рада, рада перапёлка, што лета даждала, рада, рада.
Рада, рада наша гаспадыня, што жыта пажала, рада, рада.
Не пайду дамой, тут і заначую, журбы не пачую, не пайду дамоў.
Буду начаваці пад белай бярозай, буду начаваць.
Буду праклінаць мужа ў дарозе, свякроў на парозе, буду праклінаць:
- Забей, Божа, мужа пірагамі, свякроўку блінамі, забей, Божа!
Рада, рада, рада перапёлка, што лета даждала, рада, рада.
Рада, рада наша гаспадыня, што жыта пажала, рада, рада.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.08.2026 01:26:39

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.