::
Горачка мая крутая / песня, тэкст,аўдыё — в. Паршына, Горацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Горачка мая крутая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“дажынкі”

Поўны тэкст
Горачка мая крутая, //
А долечка мая худая!

Ніхто горачкі ня змыіць! //
Ніхто долячкі ня зменіць!

Змыець горачку расіца, //
Зменіць долячку сястрыца!

Да чула тоя сястрыца, //
А ў браду ваду бяручы.

А ў браду ваду бяручы, //
Пад круту гару нясучы.

Не спадзевайся, сястрыца, //
Ня знойдзе гару расіца.

Ня змыіць гары вадзіца, //
Ня зменіць долі сястрыца.

Змыіць горачку дробны дождж, //
Змыіць долечку Гасподзь Бог!

(Змыіць горку праліўны дождж)
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.