::
Ай, хадзіў раю / песня, тэкст,аўдыё — в. Занавінне, Ушацкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, хадзіў раю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«раю»

Поўны тэкст
Ай, хадзіў раю, ай, хадзіў раю,
Раю-раю, а калі краю.
А ніхто раю, а ніхто раю,
Раю-раю, ў хату не просяць.
Ай, абазвався, ай, абазвався,
Раю-раю, а наш Васечка.
Ай, ка мне раю, ай, ка мне раю,
Раю-раю, прашу я ў хату.
А ў маей хаця, а ў маей хаця,
Раю-раю, як у светліца.
Столікі мая, столікі мая,
Раю-раю, ўсе цясовая.
Кубачкі мая, кубачкі мая,
Раю-раю, ўсе мядовая.
Столікі мая, столікі мая,
Раю-раю, пазасцілана.
Кубачкі мая, кубачкі мая
Раю-раю, паналівана.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.