::
Ў нас сягодня дажыначкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Доргішкі, Ашмянскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ў нас сягодня дажыначкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“дажынкі”

Поўны тэкст
Ў нас сягодня дажыначкі,
Дась нам панок гарэлачкі.
Мы гарэлку піці будзем,
Свайго пана хваліць будзем.

Ў нас сягодня вайна была,
Жнейкі поля зваявалі,
Жнейкі поля зваявалі,
Ўсё жытачка пазжыналі.

Да ўсё жыта пазжыналі,
Ды ў снапочкі павязалі.
Да снапочкаў у вяночак
Свайму пану у садочак.
Наша пані дабрадзейка,
Нам зварыла верабейка
На тры кухні гатовала,
Сваіх жнейкаў частавала.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.