::
Ой, пара, маці, да й жыцічка жаці / песня, тэкст,аўдыё — Судкова, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, пара, маці, да й жыцічка жаці
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«жніво, дажынкі»

Поўны тэкст
Ой, пара, маці, да й жыцічка жаці,
А ўжо колас схіліўся.
Ой, пара, маці, дачку замуж аддаці,
А ўжо голас змяніўся.
Нігадзяечка, красная дзевачка,
А йна да …
Ні даходаючы йна да постаці,
Ай лажылася спаць.
Як прыйшоў жа к ёй яе міленькі,
А стаў яе пабуджаць,
“А ўставай, а ўставай красная дзевачка,
Пара табе жыта жаць!”
А йіна стала - снапочык нажала,
І дамовачкі пашла.
Ні даходжаючы да новых варотаў,
А йна павалілася.
“А жалей-ка ратуй, мая мамачка,
А я й утамілася.
Ой, вытап баньку, пазаві-ка бабку
Папар жа мне сярэдзі(ну)”
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.08.2026 17:34:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.