::
А хадзіў спарыш / песня, тэкст,аўдыё — аг. Камоскі, Бешанковіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А хадзіў спарыш
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“абжынкі”, "спарыш"

Поўны тэкст
А хадзіў спарыш, //
Ўдоль па вуліцы

А нікто спарыша,//
К сабе ў хату ні завець

Вышла-выехала,//
Старшынова жана

А пазвала спарыша,//
К сабе ў хатачку

А хадзі, спарыш,//
Ка мне ў хатачку

Ў мяне ў хатунеццы,//
Усё прыбранае

Усе столікі,//
Пазасланае

Усе румачкі,//
Паналітае

А садзіся, спарыш,//
Ды на самам куце

А пі ж спарыш,//
А што ты хочыш

Ці віно зеляно,//
Ці гарэлачку?
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.08.2026 10:36:16

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.