::
Сягоньня ў нас вайна была / песня, тэкст,аўдыё — в. Волахі, Пастаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Сягоньня ў нас вайна была
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«абжынкі»; Гаспадыня цяцера / «абжынкі, як ідзём дамоў, пяём гаспадыні»; Ой, багат наш пан, багат / «абжынкі, як падходзім да хаты, пяём хазяіну, хвалім»

Поўны тэкст
Сягоньня ў нас вайна была, //
А мы жыта пажалі.

А мы жыта пажалі, //
Ў снапочкі павязалі.

І снапочкі павязалі, //
Бабачкі пастаўлялі,

І бабачкі пастаўлялі, //
Копачкі пашчыталі.

І рахуйціся, копачкі, //
На гуменьцы гледзючы.

***
Гаспадыня-цяцера, //
Ці гатова вячэра?

А калі ні гатова, //
Ні сядзі на парозя.

Ні сядзі на парозя, //
Жнеячкі у дарозя.

І мы жнейкі маладыя, //
Сярпочкі залатыя.

***

Ой, багат наш пан, багат, //
Над усімі панамі.

А у нашага пана, //
Маляваная брама.

А з-пад той жа брамачкі, //
Цякуць два ручаёчкі.

Адзін жа ручаёчык, //
Салодзінькі мядочык.

А другі ручаёчык, //
Горкая гарэліца.

Горкая гарэліца, //
Жнеячкам пахмеліцца.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.08.2026 14:06:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.