::
А ішоў раю / песня, тэкст,аўдыё — Лепельскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ішоў раю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«рай»

Поўны тэкст
А ішоў раю, ой, ішоў раю,
Раю, раю, а па вуліцы.
А ніхто раю, а ніхто раю,
Раю, раю, у хату ня клічуць.
Толька 'базвався, толька 'базвався,
Раю, раю, а наш Алежа.
- А хадзі, раю, а хадзі, раю,
Раю, раю, а ка мне в хату.
А ў мяне в хаце, а ў мяне в хаце,
Раю, раю, а прабярона.
У мяне століч(ы)кі, а ў мяне століч(ы)кі,
Раю, раю, панакравана.
У мяне жнееч(а)кі, а ў мяне ж(ы)нееч(а)кі,
Раю, раю, а пасаджона.
У мяне кубач(ы)кі, а ў мяне кубач(ы)кі,
Раю, раю, паналівана.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.08.2026 10:36:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.