::
Ішоў раёк дарогаю / песня, тэкст,аўдыё — в. Новы Строй, Верхнядзвінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ішоў раёк дарогаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

«раёк, дажынкі»

Поўны тэкст
Ішов раёк, ішоў раёк дарогаю,
Дарогаю, й дарогаю шырокаю.
Ка мне, раёк, ка мне, раёк, на мой дварок.
- Табе ж, панок, табе ж, панок, ад нас вянок.
Наш вяночык, наш вяночык ні па такому -
Каждай цвяточык, каждай цвяточык па залатому.
***
Ішов раёк, ішоў раёк дарогаю, *
Дарогаю, дарогаю шырокаю.
- Выйдзі, панок, выйдзі, панок, на свой дварок.
Вазьмі ж, панок, вазьмі, панок, сабе вянок.
Наш вяночак, наш вяночак ні па такому -
Каждый цвяточак, каждый цвяточак па залатому.
Пашоў панок, пайшоў панок, усміхаіцца,
Свайму жытцу, свайму жытцу радовацца.
- Прашлі жнейкі, прайшлі жнейкі с пабедаю.
Давайце ж мы, давайце ж мы паабедаем,
Па чарачкі, па чарачкі ат копачкі.
Бальшое ж вам, бальшое ж вам спасібачка.
А жнечкі, а жнеічкі маладые
Усё поля, усё поля звавалі,
У копачкі, у копачкі пастаўлялі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.08.2026 13:02:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.