Вокладка

Дзе паслухаць

Апісанне

Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры прапануе анталогію мультымедыйных выданняў на кампакт-дысках, прысвечаных культуры Беларусі. Выпускі анталогіі "Культура Беларусі. Лепшыя старонкі" адаптаваныя для замежнага спажыўца дзякуючы вычарпальным каментарыям змешчаным на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай мовах. Гэта анталогія ўяўляе інтарэс для навукоўцаў, студэнтаў, мастакоў і іншых творчых асоб і мае на мэце пашырэнне ведаў пра Беларусь і яе культуру. Выданні спрыяюць абмену ідэямі і ведамі і паляпшэнню ўзаемапаразумення паміж нацыямі ў глабальным маштабе.

У выніку рэалізацыі праекта ўпершыню ствараецца ўнікальны мультымедыйны шматтомны даведнік па культуры Беларусі з мноствам высокаякасных ілюстрацый, аўдыё- і відэазапісаў. Нашы дыскі могуць выкарыстоўвацца пры вывучэнні як гісторыі мастацтва і культуры, так і замежных моў.
У плане праекта - 24 выпускі.
email: belipk@user.unibel.by тэл/факс +375 17 264-17-33

Народныя песні Беларускага Панямоння

Найбольш яскравымі рысамі песеннай культуры Беларускага Панямоння з’яўляецца дзве перавага пазаабрадавай песеннай лірыкі і найбольш слабая ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі захаванасць старадаўніх песень. Так у каляндарным цыкле распаўсюджаны песні толькі вясновага і летняга перыядаў. Песні зімы і асабліва восені прадстаўлены адзінкамі. З песень сямейнага цыкла лепш за ўсё захаваліся вясельныя.

Перавага ў мясцовым песенным рэпертуары пазаабрадавых лірычных песень, відаць, з’яўляецца прычынай таго, што і многія абрадавыя напевы гэтага рэгіёна (як каляндарныя, так і сямейныя) гучаць не як лапідарныя напевы-формулы, а як лірычныя песні свабоднай распеўнасці і шырокага дыхання. У каляндарных песнях гэта асабліва адчувальна ў цыкле мясцовых “юраўскіх”, якія выконваюцца ў перыяд вясновага свята “Юр’я” у час шэсця па вёсцы і абыходзе двароў аднавяскоўцаў (№ №1-3), у сямейных – песнях вяселля (№ №9,12,13).

Каляндарная песенная заходне-беларуская традыцыя пададзена ў нашым зборы таксама дзвюма іншымі вяснавымі песнямі – валачобнай (№4) і карагоднай (№5); летняй (жніўнай, №6) і дзвюма зімовымі (каляднымі, №7,8). У гэтай групе асаблівай разнастайнасцю вызначаюцца песні валачобныя, якія, да таго ж, маюць вялікую колькасць мясцовых назваў: “валакудныя”, “валыконныя”, “валыкальныя”, “галакальныя”, “галкадныя”, “кукальныя”, “віно”. Такі “букет” назваў – асаблівасць валачобнай традыцыі менавіта ў рэгіёне Панямоння.

Заходне-беларуская песенная традыцыя вяселля, у параўнанні за іншымі рэгіёнамі Беларусі, таксама дайшла да нас у больш сціплым выглядзе. Так, калі на Паазер’і, Паднапроўі і Палессі вясельныя песні на тыпавыя напевы суправаджаюць ледзь не ўсе моманты рытуалу і гэтых песень шмат, дык на Панямонні яны гучаць пераважна ў час толькі асноўных этапаў вясельнай гульні. Пры гэтым рэдка калі той ці іншы абрад (за выключэннем каравайнага) суправаджаецца больш чым адной-дзвюма песнямі. Недахоп абрадавых вясельных песень кампенсуецца жартоўнымі і лірычнымі якія па сэнсе, змесце або эмацыянальным настроі адпавядаюць таму ці іншаму эпізоду вясельнага рытуалу.

На дыску прадстаўлены мясцовыя стылевыя версіі шасці (з васьмі маючых распаўсюджанных у Беларусі) тыпавых напеваў вяселля. Яны ахопліваюць усе асноўныя вобразна-эмацыянальныя сферы народнага вяселля Панямоння: святочную (№14), лірыка-элегічную (№12), апавядальную (№№11,13,15), драматычную (№9), і гумарыстычную (№№10,16,17).

Прэзентацыю традыцыйнай песеннай культуры рэгіёна Беларускага Панямоння завяршае група пазаабрадавых песень, сярод якіх узоры як больш ранняй лірыкі (у стылі адзіночнага распеву - №№ 19,20,23,24), так і больш познія, што выконваюцца шматгалосна (№№ 21,22,25-29). У адрозненне ад традыцыі паўночнага рэгіёна Беларусі (Паазер’я), з яго устаноўкай на аднагалосны тып песеннай культуры, ці паўднёвага (Палесся), дзе распаўсюджаны спевы падгалосачна-поліфанічнага складу, на Панямонні атрымала развіццё шматгалоссе тыпу “ўторы”. Харавая партытура шматгалосных песень Панямоння складаецца з абавязковых двух галасоў, функцыянальнае адрозненне якіх дакладна асэнсоўваецца самімі спевакамі. Так ніжні голас называюць “першы”, “тоўсты”, “грубы”, “бас”, “ніз”, верхні – “другі”, “тонкі/ценькі”, “падцяг”, “падводка”. Аднак, калі ў песеннай традыцыі спеваў з “падводкай” асноўны напеў заўсёды гучаў у ніжнім голасе, а верхні кантрапунктуе харавому ніжняму па прынцыпу своеасаблівага спаборніцтва з ім, то ў традыцыі Панямоння шматгалоссе будуецца па прынцыпу гарманічнага суладдзя, калі другой голас падмацоўвае ці афарбоўвае асноўную мелодыю. З такім тыпам спалучэння галасоў звязаны асаблівы характар гучання шматгалосных песень Панямоння, яму ўласцівая шчыльнасць, прыгожая стройнасць галасоў па вертыкалі. Нездарма самі спевакі падкрэсліваюць: “Нашы галасы сыходзяцца, як гармоня”.

Творчы калектыў:

У.П. Скараходаў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, навуковы кіраўнік
А.Я. Міхневіч, доктар філалагічных навук, прафесар, рэдактар
А.Я. Шыфрын, загадчык лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
Т.Б. Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства
А.П. Коўзель, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А.П.Шыфрына, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А.А. Мельнік, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК

Трэкліст

  1. Да мы Юр’я пачынаем (юраўская)
  2. Маладая малодачка (юраўская)
  3. Праважаем Юр’я за сяло (юраўская)
  4. Хадзілі, блудзілі валачобнічкі (валачобная)
  5. Паганяй валы ў сад вішнёвы (вясенні карагод)
  6. (Пагані) Перагані, Божа, хмарку (жніўная)
  7. Прыехала каляда з вечара (калядная)
  8. А ў новых сенях, Каляда (калядная)
  9. Да ўвайдзі, Божа (вясельная)
  10. Сама старша каравайначка (вясельная)
  11. Пытаюся ў перапечы (вясельная)
  12. Ой, знайці, знайці сірату (вясельная)
  13. Зялёны чабор (вясельная)
  14. На вяселейка прыбіралася (вясельная)
  15. Застукацелі, загрукацелі (вясельная)
  16. А нам святка харошы (вясельная)
  17. Свеціць месяц над гумном (вясельная)
  18. Ой, у гародзе ды на пагодзе (вясельная)
  19. Эй, да даліна – далінушка (пазаабрадавая)
  20. Ой, даўно, даўно я ў мамы была (пазаабрадавая)
  21. Жана мужа знаравіла (пазаабрадавая)
  22. Як пайшоў мужычок (пазаабрадавая)
  23. Устану, устану я раненька (пазаабрадавая)
  24. Салавейка лугавы (пазаабрадавая)
  25. Каліна-маліна (пазаабрадавая)
  26. Ой, ляцелі гусачкі (пазаабрадавая)
  27. Там з-пад горкі, з-пад гары (сучасная партызанская)
  28. Бяроза мая, караністая (пазаабрадавая)
  29. Ужо сонца закацілася (пазаабрадавая)

Адноўлены спіс
(паводле анатацыі да зборніка "Фонахрэстаматыя. Дыск 3".)

  1. Да мы Юр’я пачынаем (юраўская) - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  2. Маладая, маладая малодачка (юраўская) - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  3. Праважаем Юр’я за сяло (юраўская) - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  4. Хадзілі, блудзілі валачобнічкі (валачобная) - Гурт в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на: Ніна Ляўкевіч (1934), Вера Прытулік (1947), Софія Лагун (1935)
  5. Паганяй валы ў сад вішнёвы (вясенні карагод) - Гурт сясцёр Каневіч, в. Повалака Воранаўскага р-на
  6. Перагані, Божа, хмарку (жніўная) - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  7. Прыехала Каляда з вечара, з вечара (калядная) - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  8. А ў новых сенях, Каляда (калядная) - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  9. Да ўвайдзі, Божа, да ўступі, Божа - Гурт в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на: Ніна Ляўкевіч (1934), Вера Прытулік (1947), Софія Лагун (1935)
  10. Сама старша каравайначка - Гурт в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на: Ніна Ляўкевіч (1934), Вера Прытулік (1947), Софія Лагун (1935)
  11. Пытаюся ў перапечы - Гурт в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на: Ніна Ляўкевіч (1934), Вера Прытулік (1947), Софія Лагун (1935)
  12. Ой, знаці, знаці сірату - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  13. Зялёны чабор - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  14. На васэлька прыбіралася - Гурт сясцёр Каневіч, в. Повалака Воранаўскага р-на
  15. Застукацелі, загрукацелі - Гурт в. Сарокі Шчучынскага р-на: Ксенія Ненартовіч (1926), Алена Рымко (1924), Вера Пазняк (1933), Таісія Новік (1930), Соф’я Шулейка (1937), Лідзія Рымко (1942), Антаніна Новік (1931), Лілія Ненартовіч (1947)
  16. А наш сватку харошы, харошы - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  17. Свеціць месяц над гумном - Вера Прытулік (1947), в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на
  18. Ой, у гародзе, ды на пагодзе - Гурт в. Шутавічы Смаргонскага р-на
  19. Эй, да далінушка-далінушка - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  20. Ой, даўно, даўно я ў мамы была - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  21. Жонка мужа знаравіла - Гурт в. Моціўцы Шчучынскага р-на: Мар’ян Шпорка (1944), Марыя Шпорка (1948), Іосіф Сярко (1930), Марыя Сярко (1934), Мар’ян Сайдак (1931), Юзэфа Сайдак (1930), Іван Сайдак (1930), Ядвіга Сайдак (1927), Юзэфа Агель (1930), Феліцыя Сярко (1927)
  22. Як пайшоў мужычок - Гурт в. Моціўцы Шчучынскага р-на: Мар’ян Шпорка (1944), Марыя Шпорка (1948), Іосіф Сярко (1930), Марыя Сярко (1934), Мар’ян Сайдак (1931), Юзэфа Сайдак (1930), Іван Сайдак (1930), Ядвіга Сайдак (1927), Юзэфа Агель (1930), Феліцыя Сярко (1927)
  23. Устану, ўстану я раненька - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  24. Салавейка, салавейка - Надзея Бурак (1926), в. Ахонава Дзятлаўскага р-на
  25. Каліна-маліна - Гурт в. Сарокі Шчучынскага р-на: Ксенія Ненартовіч (1926), Алена Рымко (1924), Вера Пазняк (1933), Таісія Новік (1930), Соф’я Шулейка (1937), Лідзія Рымко (1942), Антаніна Новік (1931), Лілія Ненартовіч (1947)
  26. Ой, ляцелі гусачкі - Гурт в. Сарокі Шчучынскага р-на: Ксенія Ненартовіч (1926), Алена Рымко (1924), Вера Пазняк (1933), Таісія Новік (1930), Соф’я Шулейка (1937), Лідзія Рымко (1942), Антаніна Новік (1931), Лілія Ненартовіч (1947)
  27. Ой, з-пад горкі, з-пад гары (партызанская) - Гурт в. Сарокі Шчучынскага р-на: Ксенія Ненартовіч (1926), Алена Рымко (1924), Вера Пазняк (1933), Таісія Новік (1930), Соф’я Шулейка (1937), Лідзія Рымко (1942), Антаніна Новік (1931), Лілія Ненартовіч (1947)
  28. Бяроза мая караністая -Гурт в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на: Ніна Ляўкевіч (1934), Вера Прытулік (1947), Софія Лагун (1935)
  29. І ўжэ сонцэ закаціласё - Гурт в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на: Ніна Ляўкевіч (1934), Вера Прытулік (1947), Софія Лагун (1935)
  1. Як пайшоў мужычок / песня, тэкст,аўдыё — в. Моцеўцы, Шчучынскі раён
  2. Эй, даліна-далінушка / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  3. Хадзілі, блудзілі валачобнічкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
  4. Устану, устану я раненька / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  5. Ужо сонца закацілася / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
  6. Там з-пад горкі, з-пад гары / песня, тэкст,аўдыё — в. Сарокі, Шчучынскі раён
  7. Свеціць месяц над гумном / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
  8. Сама старша каравайначка / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
  9. Салавейка лугавы / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  10. Пытаюся ў перапечы / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
  11. Прыйшоў кум да кумы / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
  12. Прыехала Каляда з вечара / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  13. Праважаем Юр'я за сяло / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  14. Паганяй валы ў сад вішнёвы / песня, тэкст,аўдыё — в. Повалака, Воранаўскі раён
  15. Ой, у гародзе ды на пагодзе / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
  16. Ой, знаці, знаці сірату / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  17. Ой, даўно, даўно я ў мамы была / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  18. Ой ляцелі гусачкі, ой ляцелі шэрыя / песня, тэкст,аўдыё — в. Сарокі, Шчучынскі раён
  19. На васэлька прыбіралася / песня, тэкст,аўдыё — в. Повалака, Воранаўскі раён
  20. Маладая малодачка / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  21. Каліна-маліна каліна мая / песня, тэкст,аўдыё — в. Сарокі, Шчучынскі раён
  22. Каліна-маліна / песня, тэкст,аўдыё — в. Сарокі, Шчучынскі раён
  23. Зялёны чабор / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  24. Застукацелі, загрукацелі / песня, тэкст,аўдыё — в. Сарокі, Шчучынскі раён
  25. Жана мужа знаравіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Моцеўцы, Шчучынскі раён
  26. Да ўвайдзі, Божа / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
  27. Да мы Юр'я пачынаем / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  28. Бяроза мая, караністая / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
  29. А ў новых сенях Каляда / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  30. А наш сватко харошы / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
  31. (Пагані)Перагані, Божа, хмарку / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.12.2024 05:03:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.