::
Народны фальклорны гурт вёскі Ахонава (в. Ахонава, Дзятлаўскі раён)
Назва
Народны фальклорны гурт вёскі Ахонава
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
фальклорны "народны"
Жанравы профіль (для гуртоў)
спеў абрады
Лога, фота
Апісанне

Народны фальклорны гурт вёскі Ахонава – адзін са старэйшых на Дзятлаўшчыне. У 1986 годзе па прапанове Веры Віктараўны Калач, якая на той час была загадчыцай участка ў калгасе “Беларусь”, мясцовыя жанчыны стварылі песенны калектыў, узнікненне якога было натуральным,  лагічным. Па тым часе ў вёсцы песня была часткай жыцця і побыту. Спявалі вельмі часта: палявыя работы, каляндарныя падзеі, святы суправаджаліся песнямі. Галоўным натхняльнікам правядзення абрадаў былі самі мясцовыя жыхары: без напаміну, спантанна ці ў вызначаны час аднавяскоўцы збіраліся, каб правесці традыцыйную дзею. 

У першы склад фальклорнага гурта ўвайшлі адзінаццаць мясцовых жанчын, якія выдатна ведалі мясцовую песенную традыцыю, манеру выканання песень у іх вёсцы, і маглі ўсё гэта яскрава ўвасобіць. Сярод першых удзельніц калектыву былі Надзея Фёдараўна Гульнік, самая старэйшая ўдзельніцай гурта, Леакадзія Браніславаўна Бранкоўская, Марыя Аляксандраўна Гусева, Валянціна Васільеўна Бранкоўская, Зінаіда Яўгенаўна Стэльмах, Вера Аляксандраўна Логаш. Салісткай і першым мастацкім кіраўніком калектыву стала Надзея Іванаўна Бурак. 

На здымку Удзельніцы народнага аматарскага фальклорнага гурта вёскі Ахонава: верхні рад (злева направа) С. Я. Гранкоўская (творчы кіраўнік), З. Я. Стэльмах, В. А. Логаш, Т. А. Музыкіна; ніжні рад (злева направа) М. М. Тарас, В. І. Логаш, В. А. Панкевіч.

Год заснавання
Карта
Звязаныя лакацыі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 17:07:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.