::
Бяроза мая, караністая / песня, тэкст,аўдыё — в. Студзераўшчына, Дзятлаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Бяроза мая, караністая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
3:14
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Бяроза мая караністая,
свякроўка мая ганарыстая.\\

Пакуль норавы пераведала,
Ні раз я ні два ні паабедала. \\

Свякроўка ліха, работу скажа
Работу скажа сама спаць ляжа.\\

А ты, сыночак, каня й напасі
А ты нявестка, вады прынясі. \\

Па воду ішла, ціхонька гула,
Вады прынясла й наплакалася. \\

Учу мілы мой каня пасучы
Не плач не тужы, вады прынясу. \\

Каня й напасу, вады прынясу
Пі, маці, ваду з поўнаго вядра. \\

Пі, маці, ваду з поўнаго вядра
Шануй невястку, яна ў нас адна. \\

Будзя другая, ўсё ні такая
Будзя трэцяя, яшчэ горшая. \\
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 20:51:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.