::
Як пайшоў мужычок / песня, тэкст,аўдыё — в. Моцеўцы, Шчучынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пайшоў мужычок
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
неапрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
3:42
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як пайшоў мужычок ў чыста поле араць
Ой, там харашо, ў чыста поле араць.

Ой забыўся мужычок хлеба солі узяць
Ой, там харашо, хлеба солі узяць.

Ой гарэ ён гарэ, да ўжо слонца ў гарэ
Ой, там харашо, да ўжо слонца ў гарэ.

А ўсе жоначкі ужэ да й з палудням ідуць
Ой, там харашо, да й з палудням ідуць.

А мае да ішчэ да й з абедам не відаць
Ой, там харашо, да й з абедам не відаць.

Ой пастаўлю валы на высокуй гары
Ой, там харашо, на высокуй гары.

А сам пайду ляшчыну да й высяку дубіну
Ой, там харашо, да й высяку дубіну.

Да й высяку дубіну да й на жончыну спіну
Ой, там харашо, ўсяй на жончыну спіну.

Як мужык на парог, то і жонка да ног
Ой, там харашо, то і жонка да ног.

Ай мой жа ж ты мужычок ўсёй ні бі ты міне
Ой, там харашо, ўсёй ні бі ты міне.

Ўсёй ні бі ты міне, я удому ні была
Ой, там харашо, я у дому ні была.

Я у дому ні была, мёд гарэліцу піла
Ой там харашо, мёд гарэліцу піла.

Адну чарку за сібе, а другую за цібе
Ой, там харашо, а другую за цібе.

А трэцюю за тоя, за здароўе слабоя
Ой, там харашо, за здароўя слабоя.

Ляжыць свёкер на пячы, падарваўся крычачы
Ой, там харашо, падарваўся крычачы.

А свякроўка на палу, памагая яму
Ой, там харашо, памагая яму.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 19:52:36

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.