::
Жана мужа знаравіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Моцеўцы, Шчучынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Жана мужа знаравіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:18
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Жонка мужа знаравіла,
Жонка мужа знаравіла, тры дні ў печы не паліла
Тры дні ў печы не паліла.

А ўжэ печ акалела
А ўжо печ акалела, ў хаці дроў ні палена
Ў хаці дроў ні палена.

Жонка мужа запрагая
Жонка мужа запрагае, ў лес па дровы выязджая
Ў лес па дровы выязджая.

Прыехала да лесу
Прыехала да лесу, тпру, стой бу павешу
Тпру, стой, бу павешу

Прывязала да елі
Прывязала да елі, каб камары мужа з’елі
Каб камары мужа з’елі.

Сама дровы рубая
Сама дровы рубая, велькі воз накладая
Велькі воз накладая.

Велькі воз накладая
Велькі воз накладая, пада гару сама сядая
Пад гару сама сядая.

Цягне муж хоць падарвіся
Цягне муж хоць падарвіся, а за мною ні сварыся
А за мною ні сварыся.

Узяў міня як малінку
Узяў міня як малінку, а высушыў на лучынку
А высушыў на лучынку.

Высушылі цябе кросны
Высушылі цябе кросны, што стаялі праз тры вёсны
Што стаялі праз тры вёсны.

Што стаялі пад акенцам
Што стаялі пад акенцам, і ўзяліся павуценцам
І ўзяліся павуценцам.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 08:54:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.