::
А ў новых сенях Каляда / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў новых сенях Каляда
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:31
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

А ў новых сенях, Каляда,
Там карагод дзевак, Каляда,
А ў тым карагодзе, Каляда,
Там Валодзька ходзіць, Каляда,
Дзевак выбірае, Каляда,
А каб жа я ведаў , Каляда,
Якая мне будзе, Каляда,
Што сінія вочкі , Каляда,
Драмлівая дзеўка, Каляда,
Што белыя ручкі , Каляда,
Лянівая дзеўка , Каляда,
Што чорныя броўцы, Каляда
Рабочая дзеўка, Каляда
А каб жа я ведаў, Каляда
Што маёю будзе, Каляда
На коніку вёз бы, Каляда,
А вёз бы я вёз бы, Каляда
Аж у чыста поле, Каляда
У сваё падвор’е, Каляда,
У сваё падвор’е, Каляда.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання

Фальклор 1 (праз поле „Арыгінальнае выканнаньне (для постфальклорных)“)

  1. А ў новых сенях / песня, тэкст,аўдыё — г. Мінск
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.09.2024 05:05:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.