З анатацыі да дыскаў сэрыі:
Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры прапануе анталогію мультымедыйных выданняў на кампакт-дысках, прысвечаных культуры Беларусі. Выпускі анталогіі "Культура Беларусі. Лепшыя старонкі" адаптаваныя для замежнага спажыўца дзякуючы вычарпальным каментарыям змешчанымна беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай мовах. Гэта анталогія ўяўляе інтарэс для навукоўцаў, студэнтаў, мастакоў і іншых творчых асоб і мае на мэце пашырэнне ведаў пра Беларусь і яе культуру. Выданні спрыяюць абмену ідэямі і ведамі і паляпшэнню ўзаемапаразумення паміж нацыямі ў глабальным маштабе.
У выніку рэалізацыі праекта ўпершыню ствараецца ўнікальны мультымедыйны шматтомны даведнік па культуры Беларусі з мноствам высокаякасных ілюстрацый, аўдыё- і відэазапісаў. Нашы дыскі могуць выкарыстоўвацца пры вывучэнні як гісторыі мастацтва і культуры, так і замежных моў.
У плане праекта - 24 выпускі.
email: belipk@user.unibel.by тэл/факс +375 17 264-17-33
Творчы калектыў:
У. П. Скараходаў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, навуковы кіраўнік
А. Я. Міхневіч, доктар філалагічных навук, прафесар. рэдактар
А. Я. Шыфрын, загадчык лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
Т. Б. Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства
А. П. Коўзель, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А. П. Шыфрына, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
А. А. Мельнік, навуковы супрацоўнік лабараторыі мультымедыйных тэхналогій БелДІПК
Поўны спіс выданняў сэрыі знайсці не атрымалася. Вядома пра такія мультымедыйныя выданні:
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.